Ахова здароўя Віцебска ў 2010 годзе атрымае прыярытэтнае развіццё
10 снежня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Дадатковыя даходы бюджэту Віцебскай вобласці старшыня аблвыканкама Аляксандр Косінец прапанаваў накіраваць на развіццё аховы здароўя, перадае карэспандэнт БЕЛТА з сумесным пасяджэннем прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў і Віцебскага аблвыканкама.
На думку Аляксандра Косінца, на вёсцы ўстановы аховы здароўя за мінулыя гады прыведзены ў парадак, аснашчаны сучасным абсталяваннем аперацыйныя і рэанімацыйныя блокі раённых бальніц, а пры гэтым у абласным цэнтры лячэбныя ўстановы знаходзяцца ў дрэнным стане, ад патрабаванняў часу адстае іх матэрыяльна-тэхнічная база. "Стан аб'ектаў аховы здароўя Віцебска нездавальняючы, ён не адпавядае ўзроўню горада, дзе ёсць медыцынскі ўніверсітэт", - сказаў старшыня аблвыканкама. Па папярэдніх разліках, мед установам Віцебска неабходна каля Br200 млрд. для правядзення рамонту і закупкі абсталявання.
Праектам бюджэту вобласці на ахову здароўя прадугледжана накіраваць Вr567,4 млрд., што амаль на 8% больш, чым у 2009 годзе. Удзельная вага выдаткаў галіны ў аб'ёме ўсіх выдаткаў бюджэту вобласці складзе 18,5%.
Не менш значнай Аляксандр Косінец назваў сферу адукацыі. У наступным годзе выдаткі на ўтрыманне і развіццё ўстаноў адукацыі прагназуюцца ў суме Br819,1 млрд. і вырастуць на 7,3% да ўзроўню 2009 года. Удзельная вага выдаткаў галіны ў аб'ёме бюджэту вобласці перавысіць 26%. -0-