Зялёны глобус і мода ў стылі «Славянскі базар». Як пачалося фестывальнае жыццё ў Віцебску?
Адразу варта адзначыць штучныя тапіярыі, устаноўленыя на плошчы Свабоды, – зялёнае раяль і глобус. За некалькі дзён скульптуры паспелі стаць улюбёнымі месцамі для фотасесій. Над візітнай карткай Віцебска, «сінім» домам, абнаўляюць светлавы надпіс «Славянскі базар».
Афармленне фасада завяршыў Віцебскі ўнівермаг. Тут усталявалі лаўку для закаханых і ровары-кашпо. А яшчэ тут можна купіць вышыванкі і футболкі з абмежаванай калекцыі MarkFormelle з тэматычнымі прынтамі.
На вуліцах Замкавай і Кірава размясціліся гандлёвыя рады з тэкстылем і канцылярыяй. Таксама адкрыўся «Віцебскі вернісаж» на вуліцы Суворава, дзе муза наведвае мастакоў, не адыходзячы ад мальберта.
На «Задзвінскім кірмашы» на вуліцы Чайкоўскага ўжо прадстаўлены сувеніры і прадметы ручной работы.