Зямельныя спрэчкі і паўторныя звароты – Анатоль Ліневіч правёў прыём грамадзян у Віцебску
Памочнік Прэзідэнта — інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч правёў асабісты прыём грамадзян у Віцебскім аблвыканкаме.
Звярнуліся да памочніка Прэзідэнта дзевяць чалавек. У асноўным з пытаннямі, якія тычацца зямельных спрэчак, або з паўторнымі зваротамі.
Праблема аднаго з заяўнікаў мае 20-гадовую гісторыю і звязана з правам на спадчыну. Яго маці доўгі час разам з сёстрамі па дамоўленасці карысталася дачным домікам і ўчасткам без афармлення ўласнасці. Мужчына пазней таксама не займаўся дакументамі. Гэтае пытанне стала актуальным пасля таго, як участак з капітальнай пабудовай аформілі ў прыватную ўласнасць яго далёкія сваякі. Паводле заканадаўства, заяўнік пазбавіўся правоў на зямлю. Аспрэчыць сітуацыю цяпер ён можа толькі ў судовым парадку.
Тэмы канфліктаў суседзяў або сваякоў па зямлі і землеадводзе ўзнімаюцца падчас прамых тэлефонных ліній і асабістых зваротаў грамадзян даволі часта, а канфлікт, які можна было б вырашыць, пайшоўшы на кампраміс, выносіцца на разгляд мясцовых органаў улады зноў і зноў, кажа Анатоль Ліневіч:
— Вырашыць пытанне заяўніка або даць яму кампетэнтнае ўсебаковае тлумачэнне адразу ўдаецца не заўсёды, паколькі ёсць шмат нюансаў, якія неабходна праясніць і дакладна разабрацца. Плюс да таго некаторыя аспекты могуць ісці насуперак заканадаўству. Каб пазбегнуць такіх сітуацый, варта ўсе юрыдычныя моманты вырашаць своечасова, а з суседзямі і сваякамі старацца дамаўляцца.

Як пацвярджэнне — яшчэ адна сітуацыя. Па пытанні незаконных пабудоў суседам на тэрыторыі агульнага карыстання да Анатоля Ліневіча звярнуліся з Віцебска ўласнікамі кватэр, размешчаных у аднапавярховым чатырохкватэрным доме. Крыўдзіцель усталяваў пабудовы і зрабіў навес над уваходам у сваю кватэру без ведама суседзяў. На іх думку, самадзейнасць мужчыны абмежавала іх інтарэсы і пагоршыла ўмовыя жыццядзейнасці. Пытанне мае рашэнне, перакананы памочнік Прэзідэнта, але толькі ў адным выпадку — бакі павінны сесці за стол перамоваў і знайсці супольнае рашэнне па карыстанні агульнай тэрыторыяй.

Частка зададзеных пытанняў ужо была знаёмая памочніку Прэзідэнта і прысутным пры іх абмеркаванні прадстаўнікам розных ведамстваў. Звярнуцца на паўторны прыём заяўнікаў вымусілі новыя абставіны і моманты, якія патрабуюць больш пільнай увагі. Пры гэтым у людзей ёсць выбар, да каго прыйсці са сваёй праблемай, адзначае Анатоль Ліневіч:
br/>

Варыянты выхаду з тупіковага канфлікту мясцовыя органы ўлады прапануюць, але далей людзям вырашаць: жыць дружна ці ваяваць паміж сабой далей.
Частка зададзеных пытанняў ужо была знаёмая памочніку Прэзідэнта і прысутным пры іх абмеркаванні прадстаўнікам розных ведамстваў. Звярнуцца на паўторны прыём заяўнікаў вымусілі новыя абставіны і моманты, якія патрабуюць больш пільнай увагі. Пры гэтым у людзей ёсць выбар, да каго прыйсці са сваёй праблемай, адзначае Анатоль Ліневіч:
— У насельніцтва ёсць магчымасць звярнуцца да прадстаўнікоў улады ўсіх узроўняў — ад дэпутатаў да вышэйшых асоб Урада. Гэта важна, паколькі кожны па сваім напрамку можа даць прадметны адказ і тлумачэнне, больш кампетэнтна дапамагчы разабрацца ў сітуацыі. Але ў любым выпадку ўсе пытанні да іх канчатковага разгляду, няхай гэта будзе станоўчы адказ альбо тлумачэнне, знаходзяцца на кантролі.