«Клубнічны фестываль» у Лёзне стане новым брэндам Віцебскай вобласці

«Земляничный фестиваль» в Лиозно станет новым брендом Витебской области

Сёлета ў рамках абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2014» Лёзненскі раён стаў лаўрэатам і ўладальнікам дыплома I ступені ў конкурсе гарадоў і раёнаў «Віцебшчына — гасцінная» ў намінацыі «Найлепшая прэзентацыя тэматычнай тэатралізаванай пляцоўкі».

Сёлета ў рамках абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2014» Лёзненскі раён стаў лаўрэатам і ўладальнікам дыплома I ступені ў конкурсе гарадоў і раёнаў «Віцебшчына— гасцінная» ў намінацыі «Найлепшая прэзентацыя тэматычнай тэатралізаванай пляцоўкі». Такую славу прынёс Лёзненшчыне адзін з найлепшых культурных праектаў — фестываль «Песні сунічных бароў».

Народжаны ў 1998 годзе на базе Дабрамысленскага сельскага Дома культуры як мясцовы свята аўтарскай песні, ён збіраў самадзейных паэтаў, кампазітараў і выканаўцаў. Асноўны конкурс спачатку ладзіўся на сцэне сельскага Дома культуры.

Крыху пазней стаў раённым, і вершы, і песні сталі гучаць (унісон з галасамі птушак!) на пляцоўцы ў хваёвым гаі, дзе па-сапраўднаму вітае сунічны пах. З 2009 года — гэта ўжо абласное свята-конкурс, а ўдзельнікамі яго па традыцыі становяцца яшчэ і госці з гарадоў Рудня і Ельня суседняй Смаленшчыны, што надае праекту статус міжнароднага. Сёлета яшчэ адно новаўвядзенне закранула праект:

«Песні сунічных бароў» перанеслі з Добрамысляў у раённы цэнтр. І калі раней у фестывалі ўдзельнічала да 150 чалавек максімум, то цяпер — увесь горад. На галоўнай плошчы Лёзна нават усталявалі «сунічныя брамы», ад якіх цяпер і «пляша» свята.

Прысвечаны Году гасціннасці, сёлета фестываль-конкурс сабраў дзясяткі індывідуальных выканаўцаў і творчых калектываў, у праграме былі і відовішчнае фаер-шоу, і

«Салодкая падворка», дзе варылі сунічнае варэнне, і майстар-класы ад раённага Дома рамёстваў, і вернісажы мастакоў, — расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лёзненскага райвыканкама Таццяна Шульган. — Мы хочам у наступным звярнуцца да XX стагоддзя, якое было багата на зносіны паміж людзьмі, на каларытныя гульні, у тым ліку дзіцячыя, плануем стварыць дзіцячую пляцоўку, будзем паказваць абрады, нагадваць і прапагандаваць іх сярод моладзі. Так фестываль, застаючыся традыцыйным, набывае ўсё больш арыгінальнае гучанне, напаўняецца новым зместам. Мы доўга вызначаліся з творчым брэндам, але потым вырашылі: навошта вынаходзіць ровар, калі ўжо шмат гадоў існуе такі фестываль, які палюбіўся мясцоваму насельніцтву, візітнай карткай якога стала сунічка — духмяная, сакавітая, смачная ягада, плод зямлі, багатай на народныя таленты, як сімвал не толькі гэтага свята, але і ўсяго нашага Лёзненскага краю.

І цяпер у раёне працягваецца конкурс на арыгінальнае выкарыстанне брэнда ў будучых праграмах народнага свята

«Песні сунічных бароў».

Наталля ДРОЗДАВА, "Віцьбічы"