Зернасейныя і ільноводчыя гаспадаркі Віцебскай вобласці цалкам забяспечаны кандыцыйным насеннем
17 лютага, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Збожжасеючыя і ільноводчыя гаспадаркі Віцебскай вобласці цалкам забяспечаны кандыцыйным насеннем, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Мікалай Аленич.
У вобласці 303 сельгаспрадпрыемствы і сялянска-фермерскія гаспадаркі спецыялізуюцца на вырошчванні збожжавых і зернебабовых. Па словах Мікалая Аленича, запас стопрацэнтнакандыцыйнага насення разлічаны на 305 гаспадарак. Усе 47 ільнасеючых сельгаспрадпрыемстваў таксама цалкам падрыхтавалі якаснае насенне да вясновай сяўбы. З 288 гаспадарак, якія вырошчваюць шматгадовыя травы, 134 ужо падрыхтавалі насенны фонд, у астатніх гаспадарках да 1 сакавіка плануецца завяршыць яго падрыхтоўку і праверку.
З 2 па 5 сакавіка ў вобласці пройдзе навучанне агранамічных кадраў. Лекцыі практыкам будуць чытаць вучоныя з навукова-практычных цэнтраў і інстытутаў Нацыянальнай акадэміі навук. Як адзначыў Мікалай Аленич, у бягучым годзе пільную ўвагу будзе нададзена праблеме страт сельгаспрадукцыі на ўсіх этапах вытворчасці.
Збожжавы клін у вобласці ў 2010 годзе павялічыцца ў параўнанні з мінулым амаль на 100 тыс. га і складзе 458 тыс. га, з іх азімымі занята 200 тыс. га. Плошчы пад агароднінай у цэлым застануцца ранейшымі. Пасевы лёну ў вобласці скароцяцца з 23 тыс. га да 15 тыс. га.-0-