Адзіную працэдуру прыёму і разгляду хадайніцтва аб прадастаўленні статусу бежанца, абароны або прытулку ў нашай краіне плануецца ўкараніць у заканадаўства па пытаннях вымушанай міграцыі. Пра гэта заявіў прадстаўнік Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў у Беларусі (УВКБ ААН) Жан-Іў Бушардзі, які прыбыў з двухдзённым афіцыйным візітам у Віцебск.
Удасканаліць прававую базу ў сферы вымушанай міграцыі беларускія заканадаўцы вырашылі на фоне хвалімігрантаў, якая захліснула Еўропу. Заканапраект, які прадстаўлены Парламенту,
упарадкуе працэдуру звароту з хадайніцтвамі ў пунктах пропуску
дзяржаўнай мяжы.
Вялікая
ўвага будзе нададзена і самому працэсу прадастаўлення статусу бежанца, а
таксама выключэнню магчымасці злоўжывання замежнікамі гэтым становішчам. На
думку прадстаўніка УВКБ ААН, рэалізацыя такіх збалансаваных і ў
пэўнай ступені строгіх прававых інструментаў дазволіць рэагаваць і
ствараць пэўныя бар'еры для міграцыйных патокаў, якія ўплываюць на
сітуацыю ў свеце. Да таго ж гэта прывядзе і да больш спрыяльнага рэжыму абароны
бежанцаў у нашай дзяржаве.
—
Бежанцы — гэта тыя людзі, якія ўцякаюць ад наступстваў узброенага канфлікту,
з-за пераследу. Мы павінны адрозніваць людзей, якія маюць патрэбу ў абароне, ад
злачынцаў, якія здзейснілі супрацьпраўныя дзеянні. Тэрарыстычныя акты і іншыя
негатыўныя апошнія падзеі ў Еўропе адбіваюцца на грамадскім меркаванні ў
адносінах да замежнікаў, якія прыязджаюць у ЕС. Таму адна з нашых задач —
растлумачыць, што тыя, хто мае патрэбу ў абароне, павінны яе атрымліваць, і краінам
неабходна прымаць і аказваць садзейнічанне такім людзям, — падкрэсліў Жан-Іў
Бушардзі.
Таксама
была акцэнтавана ўвага на тым, што ў Беларусі варта павялічыць колькасць
месцаў для часовага пасялення асоб, якія хадайнічаюць аб абароне, і для тых, хто
яе ўжо атрымаў. Распавядаючы аб сваёй сустрэчы з донарамі ў Брусэлі на мінулым
тыдні, прадстаўнік УВКБ ААН адзначыў, што на абмеркаванне быў вынесены
пытанне аб дадатковых фондах, якія б дапамаглі пашырыць магчымасці па
размяшчэнні ў Беларусі асоб любой нацыянальнасці, што маюць патрэбу ў
абароне.
У
цэлым сітуацыя з бежанцамі ў нашай рэспубліцы, па словах дыпламата, знаходзіцца
пад кантролем. У параўнанні з 2014 і 2015 гадамі стала менш выхадцаў з
Украіны. Што тычыцца грамадзян з іншых дзяржаў, то іх колькасць супастаўная з
папярэднімі гадамі. У Віцебскай вобласці за 2015-ы за прытулкам звярнуліся 207
чалавек, а за два месяцы бягучага года — 13 замежнікаў, хадайніцтвы якіх
знаходзяцца на разглядзе.
У
Віцебскім аддзяленні Службы па кансультаванні бежанцаў Жан-Іў Бушардзі
сустрэўся з грамадзянамі Украіны, якія закраналі праблемы, што тычацца
афармлення рэгістрацыі, працаўладкавання, медыцынскага абслугоўвання, сацыяльнага
забеспячэння.
Саветнік
па прававых пытаннях прадстаўніцтва УВКБ ААН Цімафей Саладкоў запэўніў, што
усім, хто звярнуўся, будзе аказана неабходная падтрымка.
Акрамя
таго, у рамках візіту дыпламат правёў шэраг сустрэч з прадстаўнікамі ўпраўлення
па грамадзянстве і міграцыі УУС аблвыканкама, пункта часовага размяшчэння бежанцаў,
абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.
Вольга БУЛАВКА, «Віцебскія
вясці». Фота БелТА.