«Жанчыну года - 2023» узнагародзілі ў Віцебску

«Женщин года - 2023» наградили в Витебске
У Віцебску прайшоў рэгіянальны форум «Бацькоўская любоў – вялікая сіла», прысвечаны Тыдню бацькоўскай любові. Форум аб'яднаў у сценах Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі прадстаўнікоў органаў улады, грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый, старшынь рэгіянальных арганізацый Беларускага саюза жанчын, сямейныя дынастыі.


- Тыдзень бацькоўскай любові, які стартаваў 14 кастрычніка ў Дзень маці, Пакрова Прасвятой Багародзіцы, заканчваецца сёння Днём бацькі. Гэта дастаткова маладая свята ў нашай краіне, якое заклікана падкрэсліць важную ролю бацькі, - адзначыў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў. - Гэты тыдзень быў напоўнены пачуццём глыбокай удзячнасці і падзякі нашым маці, жонкам. У межах святочнага тыдня праходзіла мноства мерапрыемстваў і стартавалі яны з дзяржаўнага форуму "Размовы пра важнае" у Полацку, дзе сабраліся сем'і з розных куткоў краіны. Тут разглядаліся тыя выклікі, з якімі сутыкаюцца нашы сем'і, бо супраць нашай дзяржавы вядзецца мэтанакіраванае ўздзеянне. Наша грамадства падвяргаецца дэструктыўным веянням: чайлдфры, позняе ўступленне ў шлюб, сужыццё і г.д. І толькі аберагаючы спрадвечныя духоўныя каштоўнасці, нашу культуру, якая стваралася стагоддзямі, можна абараніць беларусаў ад хлусні, патоку дэструктыўнай інфармацыі. Гэта дапаможа захаваць нашу нацыю, нашу зямлю. Кожная сям'я - гэта міні-дзяржава. Беларусь - адна адзіная сям'я, якая аб'ядноўвае ўсіх беларусаў. Нашы самыя важныя каштоўнасці - любоў, стварэнне, згода і ўзаемадапамога, гатоўнасць падтрымаць адзін аднаго. Гэта і ёсць галоўны пасыл Тыдня бацькоўскай любові. Я шчыра хачу пажадаць усім любові, веры, надзеі, дабрабыту, моцнага здароўя. І каб як мага ў большай колькасці дамоў, кватэр у нашых сёлах, вёсках і гарадах раздаваўся дзіцячы смех.

Сваю візітоўку гасцям свята прэзентавала сям'я Серафімавых, пераможцы рэгіянальнага этапу рэспубліканскага конкурсу «Сям'я года – 2024», якая годна прадставіла Віцебшчыну ў фінале конкурсу.

На сцэну пад бурныя авацыі гледачоў падняліся сямейныя дынастыі: Ятусевічаў з Віцебска (сямейная дынастыя працуе ў ВДАВМ з 1970 года), Сідоркіных з Чашніцкага раёна (стаж дынастыі ў філіяле «Папяровая фабрыка «Чырвоная зорка» звыш 258 гадоў), Дарафеевых з Браслаўскага раёна (сямейны стаж працы ў Браслаўскай цэнтральнай раённай бальніцы 236 гадоў), Судаковых – Клёцкіных з Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі (сямейны стаж звыш 250 гадоў) і іншыя.

– Наша сямейная дынастыя медыцынскіх работнікаў пачалася з маіх бацькоў. Потым медыкамі стала я і мая сям'я, а цяпер медыкам стаў яшчэ і ўнук, – расказала загадчыца тэрапеўтычным аддзяленнем Браслаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Наталля Грыгор'ева. – Цяпер у бальніцы працуюць тры чалавекі з нашай сям'і. Агульны стаж працы на пасадзе ўрача складае больш за 236 гадоў. Мы вельмі любім сваю прафесію, любім сваю малую радзіму – Браслаўшчыну, таму і працуем усе разам на яе дабро.

Дырэктар СШ №16 Полацка, пераможца намінацыі “Паспяховы кіраўнік” абласнога конкурсу “Жанчына года-2023” Ірына Зімніцкая падкрэсліла, што быць паспяховым кіраўніком лёгка, калі ёсць каманда, якая ва ўсім падтрымлівае, увасабляе ідэі ў жыццё. - – Стараемся з камандай, каб ва ўсім, што задумана, прыходзіць да перамогі, - расказала дырэктар. – Важна да сваёй працы ставіцца з душой. Мая душа – у школе, дзе вучыцца паўтары тысячы дзяцей, у калектыве працуе больш за сто чалавек. Наш дэвіз: “У нас усё лепш за ўсіх”.

У рамках мерапрыемства прайшло ўзнагароджанне пераможцаў абласнога этапу конкурсу «Жанчына года-2023». Імі сталі 35 прадстаўніц прыгожага полу, якія з'яўляюцца не толькі прафесіяналамі ў той сферы, дзе працуюць, але і аддаюць сваю душу грамадскай працы.

- Потенциал, который есть у каждой женщины, может реализоваться, когда рядом есть настоящие мужчины, когда в доме слышен задорный смех детей, когда женщина знает, что ее семью поддерживает и защищает государство. В рамках Недели родительской любви мы чествуем лучших женщин Витебщины. Это и успешные руководители, и счастливые мамы, которые отдают сердце детям, - подчеркнула начальник главного управления идеологической работы и по делам молодежи Витебского облисполкома, председатель областной организации БСЖ Марина Новицкая. - В центре внимания женщины из регионов: председатели сельсоветов умеют объединить вокруг себя людей, благодаря своей харизме и инициативности делают очень много полезных дел. Нельзя не отметить и работу тех, кто активно участвует в общественной жизни. Мы видим и ценим проекты, которые ими реализуются.

Пераможцай у намінацыі «Гаспадыня сяла» стала старшыня Заронаўскага сельскага выканаўчага камітэта Віцебскага раёна Алеся Сінякова.
– На пасадзе старшыні я працую 3,5 года. Мая дзейнасць звязана з пастаянным зносінамі з людзьмі і аказаннем ім дапамогі ў забеспячэнні дабрабыту жыцця, – адзначыла суразмоўніца. – Наш сельскі савет, як і Віцебскі раён, нядаўна адсвяткаваў 100-годдзе. У сельсавеце пражывае шмат маладых людзей, маладых сем'яў, якія актыўна падтрымліваюць карысныя ініцыятывы. Я люблю сваю працу, таму што бачу змены да лепшага. Менавіта гэта матывуе на далейшыя дзеянні.

"Віцебскія весці"