Жанчына-маці зьяўляецца яскравым сымбалем самаадданасьці, мудрасьці і шчадрасьці - А.Пралескоўскі

4 сакавіка, Навалукомыль /Сяргей Качатоў - БЕЛТА/. Жанчына-маці, якая нясе святло новага жыцця, з'яўляецца яркім сімвалам самаадданасці, мудрасці, працавітасці і шчодрасці. Аб гэтым заявіў міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі сёння на свяце Чашніцкага раёна "З любоўю да жанчыны" у Навалукомымлі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Паводле яго слоў, Беларусь як сацыяльна арыентаваная дзяржава надае вялікую ўвагу падтрымцы жанчыны, мацярынства і сям'і. У краіне створаны ўсе неабходныя ўмовы для таго, каб жанчына магла рэалізаваць сябе ў розных сферах дзейнасці, заняць годнае месца ў грамадстве. Прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва актыўна працуюць на вытворчасці і ў сацыяльнай сферы, удзельнічаюць у грамадскай дзейнасці, займаюцца дабрачыннасцю. "У Беларусі мноства найярчэйшых прыкладаў жыццёвых і працоўных подзвігаў жанчын, узораў праявы матчынай доблесці", - падкрэсліў Алег Праляскоўскі. Кіраўнік міністэрства падзякаваў усім жанчынам за важкі ўклад у дзяржаўнае будаўніцтва. Алег Праляскоўскі ўручыў падзячныя пісьмы Міністэрства інфармацыі жыхарам раёна за значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі. "Чашніцкі раён багаты на добрыя і выдатныя справы, пачынальнікам якіх у немалой ступені з'яўляецца прыгожая палова", - адзначыў міністр інфармацыі. Алег Праляскоўскі абраны дэлегатам IV Усебеларускага народнага сходу ад Чашніцкага раёна, таму паабяцаў пільна сачыць за поспехамі раёна і аказваць яго жыхарам усебаковую падтрымку ў дасягненні новых граняў сацыяльна-эканамічнага развіцця. На раённым свяце ўпершыню адбылася цырымонія ўшанавання намінантаў ганаровага звання "Чалавек года Чашніччыны-2010". Цырымонію ўзнагароджання невыпадкова вырашылі правесці напярэдадні 8 Сакавіка, бо з 16 уладальнікаў гэтага ганаровага звання палова - жанчыны. У музычнай частцы святочных мерапрыемстваў у Палацы культуры энергетыкаў выступіла мінская вакальная група "Чысты голас". -0-