Жыхар Богушэўска выратаваў параненага арлана-белахвоста

Житель Богушевска спас раненого орлана-белохвоста
Жыхар Багушэвска (Сенненскі раён) выратаваў параненага арлана-белахвоста і прывёз яго ў Віцебскі заапарк, дзе птушцы аказалі першую дапамогу. Пра гэта паведаміла дырэктар Віцебскага заапарка Ірына Арлова.

Жыхар Багушэвска (Сенненскі раён) выратаваў параненага арлана-белахвоста і прывёз яго ў Віцебскі заапарк, дзе птушцы аказалі першую дапамогу. Пра гэта паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Віцебскага заапарка Ірына Арлова.

Рэдкую для Беларусі птушку 12 мая каля 9 гадзін вечара каля Багушэўскага рыбапітомніка выявіў работнік прадпрыемства Руслан Клыкоўскі. "Падчас вячэрняга абыходу ўбачыў птушку, якая не магла падняцца на крыло. Я ведаў, што гэта арлан-белахвост. Пара гэтых драпежных птушак пасялілася ў нашай мясцовасці 3-4 гады таму. Яны часта прыляталі ў рыбапітомнік", - распавёў Руслан. Параненага птушку мужчына злавіў і пасадзіў у скрыню, дзе яна і пераначавала. "Раніцай патэлефанаваў у Віцебскую ветэрынарную акадэмію, яны пераадресавалі мяне ў заапарк", - растлумачыў Руслан.

У птушкі выявілася свежая рана, якую супрацоўнікі заапарка апрацавалі. "Арлан перажыў некалькі стрэсавых сітуацый - яго паранілі, злавілі, а затым перавозілі ў скрыні", - сказала Ірына Арлова, падкрэсліўшы, што ацэнку фізічнаму стану птушкі даць цяпер вельмі складана.

Арлан-белахвост - самая буйная з гняздзістых драпежных птушак Беларусі: даўжыня цела 70-95 см, размах крылаў 200-245 см, маса - да 6,5 кг. Самкі некалькі буйнейшыя за самцоў. Афарбоўка бурая розных адценняў, галава прыкметна святлейшая, хвост чыста белы, злёгку клінаваты, дзюба масіўная, ярка-жоўтая. Абшырны арэал прасціраецца ад Скандынавіі, цэнтральнай і паўднёвай частак Еўропы на ўсход праз усю Сібір да Чукоткі, Курыльскіх астравоў і паўночнай часткі Кітая. У Беларусі вельмі спарадзічна распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі від, больш звычайны ў Прыпяцкім Палессе. Цяпер асноўная папуляцыя віду сканцэнтравана менавіта ў паўднёвай Беларусі, дзе колькасць ацэньваецца ў 50-60 гняздзістых пар. На поўначы Беларусі колькасць віду застаецца стабільнай (20-25 пар). Агульная колькасць арлана-белахвоста ў Беларусі складае 85-105 гняздзістых пар.

Алена Ціханава