Жыхар Гарадка за суткі згнаў тры ровары

11 жніўня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Жыхар Гарадка за суткі згнаў тры веласіпеды, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю УУС Віцебскага аблвыканкама.

Работник аднаго з мясцовых прыватных прадпрыемстваў, які раней не меў праблем з законам, не ўтрымаўся ад спакуслівай магчымасці прысвоіць "беспрытульныя" веласіпеды. Першымі ахвярамі, якія пазбавіліся самага хадавога транспарту ў сельскай мясцовасці, сталі рабочы ПМК і непрацуючая жыхарка Гарадка. Мужчына меў неасцярожнасць часова пакінуць свой веласіпед, не пазабавіўшыся пра яго бяспеку, ля будынка аўтавакзала, а жанчына - каля крамы.

Дзённы поспех натхніў зламысніка "папрацаваць" і ноччу: з незачыненага скляпення пенсіянеркі ён скраў трэці веласіпед. Агульны кошт выкрадзенага склаў каля Br1 млн.

За крадзяжы ў дачыненні да 35-гадовага жыхара Гарадка ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.205 Крымінальнага кодэкса Беларусі, якая прадугледжвае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.-0-