Жыхар Латвіі пазбавіўся свайго пазадарожніка з-за двух блокаў цыгарэт

Житель Латвии лишился своего внедорожника из-за двух блоков сигарет

Як паведаміў пракурор аддзела пракуратуры вобласці Ілья Белавус, 55-гадовы жыхар Латвіі, рухаючыся з Беларусі праз пункт спрошчанага пропуску «Плюсы» Браслаўскага раёна, у парушэнне нормаў мытнага заканадаўства спрабаваў правезці 20 пачкаў цыгарэт коштам 233 тысячы рублёў. Для гэтага ён абсталяваў тайнікі ў сваім аўтамабілі. Па рашэнні суда Кастрычніцкага раёна Віцебска мужчына прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці: на яго накладзены штраф у 30 базавых велічынь (5,4 млн рублёў), канфіскаваны аўтамабіль і цыгарэты.

Каб не трапіць у падобную сітуацыю, нагадвае Ілья Белавус, улічвайце, што ў адпаведнасці з патрабаваннямі пераліку і колькасці тавараў для асабістага карыстання, якія ўвозяцца і вывозяцца з Рэспублікі Беларусь праз пункты спрошчанага пропуску праз дзяржаўную мяжу, у суправаджаным багажы фізічных асоб дазволена мець не больш за 40 штук цыгарэт у разліку на адну фізічную асобу, якая дасягнула 18-гадовага ўзросту.

Аляксандр Кутынко, "Віцебскія весці"