Жыхар Ліёзна скраў з храма царкоўнае начынне

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жыхар Лёзна скраў з мясцовага храма царкоўнае начынне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Дэпартаменце аховы МУС. Мужчына 1968 года нараджэння быў затрыманы ў ноч з 8 на 9 студзеня нарадам Лёзненскага аддзялення аховы. Міліцыянты высветлілі, што ён, сарваўшы навясны замок, пранік у храм Узвіжання Крыжа Гасподняга і скраў прадметы царкоўнага начыння. У дачыненні да гэтага чалавека ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.205 "Калёцтвы" КК Беларусі, якая прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі.-0-