Жыхар Мінскай вобласці за Br3 млрд. нелегальнага даходу асуджаны на тры гады пазбаўлення волі
11 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Жыхар Мінскай вобласці за Br3 млрд. нелегальнага даходу асуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва УДФР КДК па Віцебскай вобласці.
Са студзеня 2007 па сакавік 2009 года мужчына праз ілжэпрадпрымальніцкія фірмы ажыццяўляў незаконныя здзелкі з Аршанскім камбінатам хлебапрадуктаў і Лёзненскай хлебнай базай. У адрас прадпрыемстваў ён пастаўляў абсталяванне і іншыя таварна-матэрыяльныя каштоўнасці, а па бартары атрымліваў прадукцыю, якую затым выгадна рэалізоўваў па папярэдніх дамоўленасцях прадпрымальніцкім структурам.
Яго дзеянні былі кваліфікаваны па ч.2 арт.233 Крымінальнага кодэкса Беларусі як незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць, звязаная з атрыманнем даходу ў асабліва буйным памеры. Судовыя слуханні па гэтай справе праводзіліся па месцы здзяйснення злачынства.-0-