Жыхар Аршанскага раёна асуджаны да доўгага тэрміну пазбаўлення волі за здзекі над жонкай
28 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Да доўгага тэрміну пазбаўлення волі прысуджаны жыхар Аршанскага раёна за катаванне жонкі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА пракурор аддзела па наглядзе за законнасцю судовых пастаноў па крымінальных справах і аналізу судовай практыкі пракуратуры Віцебскай вобласці Дзмітрый Арэхва.
Сямейная ідылія грамадзянскай пары з адной з вёсак Аршанскага раёна разбілася разам з машынай, набытай на грошы бацькоў жонкі і безлітасна знішчанай яе мужам. Частыя скандалы, якія рушылі за гэтым, нязменна заканчваліся словамі і бойкамі, перавага ў якіх была на баку неаднаразова асуджанага 24-гадовага мужчыны. Муж не саромеўся "выхоўваць" сваю другую палову, хоць ведаў, што ў Крымінальным кодэксе такія "ўрокі" прыраўноўваюцца да катавання. Кропку паставіла апошняя сутычка, пасля якой жанчыне з-за цяжкіх цялесных пашкоджанняў давялося два месяцы правесці ў бальніцы.
За сістэматычнае катаванне і нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў жыхар Аршанскага раёна прысуджаны да шасці гадоў і трох месяцаў пазбаўлення волі. Прыгавор уступіў у законную сілу.-0-