Жыхар Воршы арганізаваў у сваім доме наркалабараторыю
Аршанскі міжраённы аддзел Следчага камітэта расследуе крымінальную справу, узбуджаную ў дачыненні да жыхара горада Оршы, які ў сваім доме арганізаваў наркалабараторыю. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова.
Увечары 19 мая ў ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у прыватным доме непрацуючага 25-гадовага жыхара Оршы было выяўлена памяшканне, спецыяльна абсталяванае для вырошчвання марыхуаны. Пры аглядзе канфіскавана высушаная марыхуана, 9 кустоў канопляў, вадкасці для угнаення і падтрымання росту раслін, лабараторнае абсталяванне: вентылятары, лямпы, фільтры для ачысткі паветра, самаробная сістэма арашэння, тэрмометры.
У дачыненні да падазронага Аршанскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў).
Следчымі прызначаны шэраг экспертных даследаванняў, праведзены агляды месца здарэння, мужчына дапытаны ў якасці падазронага. У цяперашні час ён дае прызнальныя паказанні.
Алена Ціханава