Жыхар Верхнядзвінска задушыў сваю былую настаўніцу

4 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БелТА/. Жыхар Верхнядзвінска задушыў сваю былую настаўніцу, паведаміў карэспандэнту БелТА следчы-крыміналіст пракуратуры Віцебскай вобласці Уладзімір Байданаў. Позна ўночы 33-гадовы мужчына прыйшоў да дома састарэлай настаўніцы і стаў выпрашваць у яе грошы на спіртное. Жанчына адмовіла, дакарыўшы маладога чалавека ў дармаедстве. Мараль і навучанні 82-гадовай старой раззлавалі былога вучня. Ён схапіў яе за шыю і задушыў, а затым, спрабуючы схаваць злачынства, падпаліў дом. У дачыненні да жыхара Верхнядзвінска ўзбуджана крымінальная справа па п.2 ч.2 арт.139 Крымінальнага кодэкса Беларусі, якая прадугледжвае самае суровае пакаранне аж да пажыццёвага зняволення. Вядзецца следства.-0-