Жыхар Віцебска дапамог міліцыі затрымаць рабаўнікоў
Уночы 29-гадовы спецыяліст аднаго з віцебскіх прадпрыемстваў дапамог міліцыянерам затрымаць рабаўнікоў.
Мужчына выйшаў пакурыць на ганак. Нечакана з двароў, што на вуліцы Лазарава, данесся крык аб дапамозе. Аказалася, двое нягоднікаў вырвалі сумку з рук пенсіянеркі і кінуліся наўцёк.
Па мабільным тэлефоне гараджанін патэлефанаваў у міліцыю, а сам стаў пераследаваць тых, хто ўцякаў. Падчас пагоні, якая працягвалася каля кіламетра, па тэлефоне мужчына распавядаў праваахоўнікам, куды накіроўваюцца зламыснікі. Калі тыя зразумелі, што ім не ўцячы, кінулі здабычу - сумку з мабільнікам і грашыма. Адзін нават здолеў выроніць свой пашпарт.
Праз некалькі хвілін да пошукаў падключыўся бліжэйшы нарад міліцыі Кастрычніцкага РАУС, а таксама байцы АМАПа. Па наяўных прыкметах неўзабаве падазроных затрымалі. Імі аказаліся непрацуючыя вяскоўцы з Віцебскага раёна 23 і 24 гадоў. Старэйшы неаднаразова быў асуджаны за крадзяжы. У Віцебску яны здымалі кватэру.
Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па артыкуле Крымінальнага кодэкса "Рабаванне". Затрыманыя даюць паказанні.
А гараджанін, які дапамог затрымаць рабаўнікоў, стане ўдзельнікам штогадовай акцыі УУС Віцебскага аблвыканкама "Грамадзянская мужнасць". Падчас яе міліцыянеры ўручаюць граматы і прэміі сваім памочнікам, распавядаюць аб іх смелых учынках у прэсе.
Сяргей Голесник, "СБ Беларусь Сегодня"