Жыхар Віцебскага раёна знайшоў на агародзе авіяцыйныя бомбы часоў вайны

12 жніўня, Віцебск /Вольга Багачова - БелТА/. Жыхар вёскі Заронава Віцебскага раёна знайшоў на сваім агародзе боепрыпасы часоў Вялікай Айчыннай вайны, паведаміў карэспандэнту БелТА следчы-крыміналіст пракуратуры Віцебскай вобласці Аляксандр Казакоў. Тры аскепкавыя авіяцыйныя бомбы мужчына знайшоў, перакопваючы градку, і адразу ж паведаміў аб небяспечнай знаходцы ў праваахоўныя органы. Сёння яго прысядзібны ўчастак абследуюць сапёры в/ч №5524. А каля вёскі Ліпаўцы гэтага ж раёна падчас працы вальшчыкі лесу знайшлі 12 мінамётных мін, дзве ручныя гранаты "РГ" і 34 узрывальнікі да мінамётных мін часоў вайны. Боепрыпасы знішчаны.-0-