Жыхар Віцебскага раёна задушыў былую сужыцельку
9 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Жыхар Віцебскага раёна задушыў былую сужыцельку, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта Беларусі па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова.
Труп задушанай жанчыны 1981 года нараджэння быў знойдзены ў прыдарожнай канаве на ўскраіне вёскі Вымна. Пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў былі ўстаноўлены абставіны здарэння. У прыватнасці, забойства ў ходзе раптоўна ўспыхнуўшай сваркі здзейсніў у сябе дома былы 47-гадовы сужыцель жанчыны. Спрабуючы схаваць сляды злачынства, ён папрасіў свайго прыяцеля-аднавяскоўца 1972 года нараджэння вывезці труп забітай.
Мужчыны затрыманы. Па гэтым факце ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.139 Крымінальнага кодэкса Беларусі, якая прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Вядзецца следства.-0-