Жыхароў Віцебска запрашаюць выйсці 9 траўня з партрэтамі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны з ліку родных
Штогод тысячы гараджан сем'ямі, працоўнымі калектывамі далучаюцца да святкавання 9 Мая ў Віцебску. Некаторыя нясуць партрэты сваіх родных, якія змагаліся за Вялікую Перамогу, і тым самым далучаюцца да агульнарэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае». І гэты год не выключэнне.
Кожны ахвотны можа прыйсці 9 мая на плошчу Перамогі з партрэтамі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і аддаць даніну памяці тым, хто цаной жыцця і здароўя змагаўся супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў за свабоду роднай зямлі і мірнае неба над галавой будучых пакаленняў.
У 10 раніцы таксама на галоўнай плошчы горада адбудуцца ўскладанне кветак і вянкоў да манумента ў гонар савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны, мітынг, канцэртная праграма, прысвечаныя Дню Перамогі. Завершыцца свята салютам у 23 гадзіны ночы.