Жыхары Гарадку прызнаны найлепшымі турыстамі Беларусі
Пераможцамі рэспубліканскага конкурсу «Пазнай Беларусь» у намінацыі «Я пазнаю Беларусь» сталі выхавальнікі дзіцячага дома сямейнага тыпу Уладзімір і Юлія Сапрыкавы з Гарадка.
Яны разам з шасцю дзецьмі праехалі па краіне 6 тыс. км, паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гарадоцкага райвыканкама. Журы пакарылі колькасць і крэатыўнасць фотаздымкаў і малюнкаў, прысвечаных падарожжам: летам і восенню 2017 года сям'я Сапрыкавых зрабіла звыш 200 фота на фоне помнікаў культуры і архітэктуры.