Памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Аляксандр Пазняк правёў прыём грамадзян у гарпасёлку Копысь Аршанскага раёна

Жыхары Капысі сваёй неабыякавасцю і чулым кантролем дапамагаюць пераўтварэнню гарпасёлка, у тым ліку на прыёмах грамадзян падказваюць, як пазбегнуць памылак ці выправіць недахопы. Такое меркаванне сёння выказаў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Аляксандр Пазняк пасля прыёму грамадзян у гарпасёлку Капысь Аршанскага раёна.

"Пытанняў нямала. Яны тычацца і добраўпарадкавання горада, домаўладанняў, узаемадзеяння з уладай. Сярод зваротаў ад жыхароў, незадаволеных нейкімі пралікам будаўнікоў, былі факты, у якіх, як аказалася, праца проста яшчэ не даведзена да канца. Напрыклад, жыхарка аднаго з дамоў скардзілася на высокі бардзюр, не ведаючы, што прадугледжваецца яшчэ абсталяванне з'езда. Але ёсць сітуацыі, у якіх трэба паўторна ўсё вывучыць з улікам рэльефу мясцовасці, іншых нюансаў. І затым вырашаць неадменна з удзелам жыльцоў. Такія прыёмы важныя, каб жыхары ўказалі нам на праблемы, якія, магчыма, былі ўпушчаны заказчыкамі, падрадчыкамі. Я ўдзячны тым, хто прыйшоў на сустрэчу са мной і ўзняў гэтыя пытанні", - адзначыў Аляксандр Пазняк.

На яго думку, такая занепакоенасць жыхароў Капысі гаворыць толькі на іх карысць. Яны разумеюць, што цяперашнія пераўтварэнні робяцца менавіта для іх, і імкнуцца непасрэдна ўдзельнічаць у добраўпарадкаванні. На прыём да памочніка Прэзідэнта запісалася 8 чалавек, аднак чарга жадаючых у працэсе прыёму працягвала расці. Больш за 20 чалавек прыйшлі падзяліцца сваім меркаваннем і праблемамі: у пытаннях спадчыны і прыватызацыі жылля, добраўпарадкаванні прыдамавой тэрыторыі, заработнай платы, газіфікацыі дамоў. Нехта выказваўся аб тым, што ўзаемадзеянне паміж пасялковым саветам і народам недастатковае. Вострае пытанне было ўзнята работнікамі Аршанскага камбіната будаўнічых матэрыялаў і цэха па вытворчасці сыроў Аршанскага малочнага камбіната - тэма занятасці жыхароў гарпасёлка. На гэта памочнік Прэзідэнта адрэагаваў адназначна: прадастаўленне ім працоўных месцаў у самой Капысі павінна быць першачарговым.

"Па тых пытаннях, якія можна вырашыць адразу, сумесна з маімі калегамі, райвыканкамам і пасялковым саветам, мы

прымалі рашэнні падчас прыёму. Некаторыя пытанні патрабуюць вывучэння - па іх таксама дадзены даручэнні. Каб улічыць інтарэсы людзей\", - заключыў Аляксандр Пазняк.

Гарадскі пасёлак Копысь у Аршанскім раёне цяпер знаходзіцца на этапе сур'ёзнай рэканструкцыі. У канцы мінулага года кіраўнік дзяржавы на нарадзе аб перспектывах развіцця Аршанскага і Шклоўскага районаў паставіў задачу пераўтварыць Копысь так, каб на яе прыкладзе паказаць, як павінна выглядаць сучаснае сяло. Першы этап работ павінен завяршыцца да 1 чэрвеня.

Кацярына Князева - БЕЛТА.