Жыхары райцэнтраў неўзабаве змогуць атрымліваць пенсіі і дапамогу ў любым аддзяленні "Белпошты"
Да канца 2014 года жыхары раённых цэнтраў атрымаюць магчымасць атрымліваць пенсіі і дапамогі ў любым аб'екце паштовай сувязі краіны, паведамілі БЕЛТА у РУП "Белпошта".
У перспектыве такая магчымасць будзе прадастаўлена атрымальнікам, якія пражываюць у сельскай мясцовасці. З 5 жніўня кліенты абласных цэнтраў і Мінска могуць атрымліваць пенсіі і дапамогі ў любым аб'екце паштовай сувязі Беларусі.
Як нагадалі ў РУП "Белпошта", з 5 сакавіка сталічныя кліенты атрымліваюць пенсіі, дапамогі ў любым зручным аддзяленні паштовай сувязі Мінска незалежна ад месца жыхарства. Выключэнне зроблена для тых, каму грошы дастаўляюцца на дом.
"РУП "Белпошта" на працягу многіх дзесяткаў гадоў аказвае сацыяльна значную для насельніцтва паслугу - выплату пенсій і дапамог. Сёння сістэма ўдасканальваецца і тым самым павышаецца якасць і даступнасць абслугоўвання", - падкрэслілі на прадпрыемстве.