Жыхары Віцебшчыны пройдуць рэабілітацыю ў санаторных умовах
У Віцебску з'явілася магчымасць даць перадышку медыкам і правесці прамежкавую дэзінфекцыю бальніц: нагрузка на стацыянары ў сувязі з COVID‑19 і пнеўманіямі змяншаецца. Некаторыя ўстановы аховы здароўя вырашана вярнуць да іх асноўнага профілю. У параўнанні са статыстыкай двух‑трохтыднёвай даўніны прыкладна на 30 працэнтаў меншая нагрузка ў Докшыцах. Не становіцца больш пацыентаў у Ліёзне, Паставах, Мёрах, шмат у чым падобная сітуацыя ў Бешанковічах.
Першымі былі вызвалены корпусы Віцебскага абласнога клінічнага спецыялізаванага цэнтра (былой чыгуначнай бальніцы). Большую частку пацыентаў выпісалі, іншых накіравалі ў іншыя ўстановы аховы здароўя. Сёння тут завяршаецца маштабная дэзінфекцыя. Некалькі дзён памяшканні будуць пустымі. Начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Вішневецкі растлумачыў:
— Так як урачы гэтай бальніцы аднымі з першых уключыліся ў барацьбу з пнеўманіямі, напрацавалі пэўны вопыт, мы плануем і надалей задзейнічаць іх у лячэнні гэтага захворвання. Спецыялізаваны цэнтр пасля дэзінфекцыі і часовай перадышкі працягне шпіталізацыю хворых з пнеўманіямі. Тым больш што такой жа прамежкавай дэзапрацоўцы падлягаюць і іншыя клінікі горада. Па чарзе ўсе яны возьмуць невялікі тайм‑аўт. А вось першым да сваёй спецыялізацыі вернецца хірургічны корпус абласнога анкалагічнага дыспансера — на будучым тыдні ён пачне прымаць онкаурачам дапамагла своечасова распрацаваная стратэгія барацьбы з COVID‑19. Яшчэ пры першых адзначаных у краіне выпадках заражэння ў раённай бальніцы былі перапрафіляваныя аддзяленні пад прыём хворых з пнеўманіямі. Прычым для вірусных пацыентаў выдзелілі асобнае памяшканне — патокі былі падзелены. Урачы загадзя прайшлі навучанне правільнаму выкарыстанню сродкаў індывідуальнай абароны, асаблівасцям дыягностыкі і лячэння новага захворвання. Найбольш цяжкіх хворых адпраўлялі ў абласныя ўстановы.
З гонарам вытрымліваюць выпрабаванні і докшыцкія медыкі. З першымі выпадкамі COVID‑19 яны сутыкнуліся ў пачатку красавіка. Былі трывожныя дні, калі ў стацыянар паступала каля дзясятка чалавек. Галоўны ўрач Докшыцкай ЦРБ Сяргей Кубор распавядае:
— У параўнанні з перажытым пікам захворвання зараз у нас зацішша. У дзень шпіталізуем не больш за 1 — 2 чалавек з пнеўманіяй. Усе чатыры наяўныя апараты ШВЛ і 6 кіслародных канцэнтратараў свабодныя. У ачагу працуюць тэрапеўты і педыятр, хоць варта адзначыць, што дзяцей з пацверджаным COVID‑19 у нас не было і няма. Усе спецыялісты малайцы, за што іх і дзякуюць ужо некалькі дзясяткаў вылечаных пацыентаў. Спадзяемся на тое, што самы складаны перыяд мы ўжо прайшлі.
На гэта ж спадзяюцца і яго калегі з іншых раёнаў вобласці. Статыстыка сёння на карысць медыкаў.

Пацыентам, якія перахварэлі на пнеўманію, прапануюць прайсці паўнавартасную рэабілітацыю. Функцыі здраўніцы для тых, хто перанёс запаленне лёгкіх, выкліканае каранавіруснай інфекцыяй, узяло на сябе рэабілітацыйнае падраздзяленне Віцебскага абласнога клінічнага кардыялагічнага цэнтра, размешчанае на базе санаторыя «Чыгуначнік». Пры неабходнасці будуць задзейнічаны і іншыя ўстановы вобласці.
"СБ".