Жыхары Віцебска змогуць убачыць найвялікшае сонечнае зацьменне
Жыхары Беларусі 20 сакавіка 2015 года змогуць убачыць сонечнае зацьменне, якое стане самым вялікім з жніўня 1999 года.
Праўда, над нашай краінай зацьменне будзе частковым. Сонца будзе схавана максімум на 70%. Чакаецца, што рэдкая астранамічная з'ява працягнецца каля 2 хв 50 сек. і адбудзецца ў 13.06.
А вось жыхарам шэрагу скандынаўскіх краін, Вялікабрытаніі, а таксама паўночных рэгіёнаў Расіі пашанцуе ўбачыць поўнае сонечнае зацьменне. У цэнтральнай частцы лініі поўнага сонечнага зацьмення на гэты раз апынецца горад Барэнцбург, што абяцае ператварыць горад 20 сакавіка ў месца паломніцтва ўсіх аматараў астраноміі. Турысты загадзя забраніравалі там усе гатэлі і хостэлы. Поўнае зацьменне чакаецца тут у 10.09 па сусветным часе.
Незвычайнасць маючай адбыцца падзеі ў тым, што яе можна будзе назіраць нават на Паўночным полюсе планеты. Акрамя таго, падчас гэтага поўнага сонечнага зацьмення земляне змогуць няўзброеным вокам убачыць Венеру. Па словах вучоных, такая з'ява ў наступны раз адбудзецца толькі ў 2033 годзе. Яшчэ адзін дзіўны факт: зацьменне ў дзень вясновага раўнадзенства здаралася ўсяго толькі каля дзясятка разоў за ўсю гісторыю чалавецтва.
Захапляльнай прыроднай з'явай можна будзе атрымаць асалоду не толькі з зямлі. Расійская авіякампанія "Нардавія", напрыклад, прапануе сваім пасажырам квіткі на спецрэйс з выглядам на сонечнае зацьменне. Пачатак продажаў стартуе 4 сакавіка. Квіткі на незвычайны 4-гадзінны палёт над Баранцавым і Нарвежскім морамі будуць каштаваць каля 10 тыс. расійскіх рублёў.
Наступнае поўнае сонечнае зацьменне адбудзецца 9 сакавіка 2016 года, але беларусы яго не ўбачаць.