Жыхары Віцебскай вобласці прадставілі амаль 3,7 тыс. дэкларацый па падаходным падатку за 2009 год

12 сакавіка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Жыхары Віцебскай вобласці падалі амаль 3,7 тыс. падатковых дэкларацый па падаходным падатку з фізічных асоб падчас кампаніі па дэклараванні, якая завяршылася 1 сакавіка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскай вобласці. Па выніках пераліку падаходнага падатку дэкларантам давядзецца даплаціць Br866,2 млн. Таксама падчас кампаніі грамадзяне падалі 277 дэкларацый у сувязі з атрыманнем падатковых вылікаў. Сума вернутага залішне выплачанага падаходнага падатку склала больш за Br80 млн. Найбольшая колькасць грамадзян, якія падалі дэкларацыі, стаяць на падатковым уліку ў Віцебску, Полацку, Наваполацку і Оршы - інспекцыі гэтых гарадоў прынялі больш за 64,5% дэкларацый ад пададзеных у цэлым па вобласці. Так, жыхарамі абласнога цэнтра пададзена амаль 1,1 тыс. дэкларацый. Віцяблянам давядзецца даплаціць Br356,9 млн., або 41% ад агульнай сумы даналічэнняў па вобласці. Больш за 52% (Br41,2 млн.) ад агульнай сумы залішне выплачанага падаходнага падатку прыпадае на жыхароў абласнога цэнтра. У прэс-цэнтры нагадалі, што ў сувязі з унясеннем змяненняў у закон "Аб падаходным падатку з фізічных асоб" з 1 студзеня 2009 года некалькі змяніўся парадак дэкларавання даходаў. Так, з увядзеннем парадку разліку падаходнага падатку з штомесячнага даходу адменена і сукупнае дэклараванне даходаў. Разам з тым асобным катэгорыям фізасоб усё ж неабходна прадстаўляць падатковую дэкларацыю (разлік) па падаходным падатку. У 2009 годзе жыхары вобласці падалі звыш 11,1 тыс. дэкларацый аб сукупным гадавым даходзе за 2008 год, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі больш за 2 тыс. Па выніках пераліку падаходнага падатку даплату давялося зрабіць крыху больш за 3,6 тыс. плацельшчыкам на агульную суму больш за Br1,2 млрд. Акрамя таго, грамадзянам вернута звыш Br1,8 млрд. залішне выплачаных падатковых плацяжоў.-0-