Жыхары Віцебскай вобласці падчас аперацыі "Арсенал" добраахвотна здалі больш за 50 адзінак зброі

9 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Звыш 50 адзінак незаконна захоўваемай зброі здалі жыхары Віцебскай вобласці падчас спецаперацыі "Арсенал", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю УУС Віцебскага аблвыканкама. Сёлета жыхары рэгіёну добраахвотна здалі ў органы ўнутраных спраў 16 адзінак наразной зброі, 33 - гладкаствольнай паляўнічай, 3 - газавай, 10 выбуховых прылад (гранаты, міны, снарады часоў Вялікай Айчыннай вайны) і 674 боепрыпасы. Між тым не ўсе грамадзяне вырашылі скарыстацца магчымасцю пазбавіцца ад незаконнай зброі. Так, за незаконныя дзеянні ў дачыненні да зброі і боепрыпасаў 43 жыхары Віцебшчыны прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці і 4 - да крымінальнай. Акрамя таго, супрацоўнікі праваахоўных органаў праверылі 35 паведамленняў, якія тычыліся незаконнага захоўвання зброі, з якіх 17 пацвердзіліся. Міліцыя канфіскавала ў насельніцтва 22 адзінкі зброі. Штогадовая акцыя "Арсенал" праводзіцца з мэтай выяўлення незаконна захоўваемай зброі і боепрыпасаў. У час яе правядзення грамадзяне, якія добраахвотна здалі зброю, вызваляюцца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці, нагадалі ва УУС. -0-