Жыхары Віцебскай вобласці дадаткова заплацяць у бюджэт Br560 млн. падаходнага падатку
24 ліпеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Падаткоўцы Віцебскай вобласці прад'явілі грамадзянам, якія перавысілі свае расходы над афіцыйнымі даходамі ў першым паўгоддзі, да выплаты Br560 млн. падаходнага падатку, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.
У выніку праведзенага ў студзені-чэрвені бягучага года аналізу адпаведнасці панесеных фізічнымі асобамі расходаў атрыманым даходам, а таксама на падставе запытаў праваахоўных і кантралюючых органаў, інспекцыямі Віцебскай вобласці запатрабавана 441 дэкларацыя аб даходах і маёмасці. У ходзе праверак 264 дэкларацый устаноўлены парушэнні заканадаўства аб дэклараванні даходаў і маёмасці.
За непрадстаўленне дэкларацыі альбо ўказанне непоўных або недаставерных звестак парушальнікі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Агульная сума накладзеных адміністрацыйных штрафаў склала Br25 млн.-0-