Жыхарам Віцебска дакладны час прыбыцця аўтобуса падскажа мабільны сэрвіс

Жителям Витебска точное время прибытия автобуса подскажет мобильный сервис

Жыхарам Віцебска дакладны час прыбыцця аўтобуса падскажа новая мабільная паслуга. Унікальную для Беларусі паслугу - інфармаванне аб фактычным часе прыбыцця грамадскага транспарту - укараніў мабільны аператар МТС, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кампаніі.

Пакуль паслуга даступная толькі жыхарам Віцебска, аднак у будучыні яна павінна з'явіцца і ў іншых гарадах Беларусі. Даведацца дакладны час прыбыцця змогуць толькі абаненты МТС. Для гэтага трэба будзе адправіць USSD-запыт, кошт якога складае Br180.

Час прыбыцця транспарту разлічваецца на падставе рэальнага руху аўтобусаў (з улікам "пробак", аварый, спазненняў у гадзіну пік і г.д.), а не статычнага раскладу, які паказаны на прыпынках або інтэрнэт-сайтах. Віцебскія аўтобусы абсталяваны GPS-прыёмнікамі спадарожнікавай навігацыі, а таксама SIM-картамі МТС. Сістэма вызначае месцазнаходжанне аўтатранспарту, а атрыманыя дадзеныя адпраўляе па мабільным Інтэрнэце ў дыспетчарскія пункты. На падставе гэтай інфармацыі і фактычнай адлегласці да прыпынку паслуга разлічвае рэальны час.