Камунальная гаспадарка Глыбоцкага раёна перамагла ў рэспубліканскім конкурсе на лепшае добраўпарадкаванне і ўтрыманне месца масавага адпачынку на возеры Кагальнае

ЖКХ Глубокского района победило в республиканском конкурсе на лучшее обустройство и содержание места массового отдыха на озере Кагальное

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь падвяло вынікі штогадовага рэспубліканскага конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне і ўтрыманне месцаў масавага адпачынку ў межах водаахоўных зон водных аб'ектаў.

Пераможцам конкурсу стаў прадстаўнік нашай Віцебскай вобласці унітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Глыбоцкага раёна за добраўпарадкаванне і ўтрыманне месца масавага адпачынку на возеры Кагальнае. У месцы масавага адпачынку на возеры Кагальнае ўладкаваны зручныя і бяспечныя падыходы да вады, абсталяваны пад'езды і стаянкі для аўтамабіляў. У наяўнасці пункты харчавання, пракату пляжнага і спартыўнага інвентару, раздзявальні, лодачная станцыя, мастацка аформлены арыгінальныя малыя архітэктурныя формы. Выкананы ўсе санітарныя патрабаванні (кантэйнеры, урны, туалеты). Усе ўмовы конкурсу былі прадпрыемствам выкананы і ацэнены журы па найвышэйшым бале.

Па выніках конкурсу УП ЖКГ Глыбоцкага раёна будзе ўзнагароджана дыпломам і грашовай прэміяй.

Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.