Камунальная гаспадарка, медыцына, атрыманне жылля: Аляксандр Субоцін правёў прыём грамадзян
– Да гэтага рубяжа даходзяць людзі са зваротамі ўжо па вельмі вялікіх праблемах, – адзначыў кіраўнік вобласці. – Некаторыя з іх практычна невырашальныя, бо звязаны альбо з міжасобаснымі канфліктамі, альбо з зямельнымі спрэчкамі, калі ні адзін з бакоў не хоча саступаць, альбо з атрыманнем кватэры ў сітуацыі, калі для гэтага няма ніякіх юрыдычных падстаў. З аднаго боку, па-чалавечы хочацца ўвайсці ў становішча таго, хто звярнуўся, з другога – існуе закон, які не дазваляе вырашыць сітуацыю менавіта так, як ён хоча. Таму даводзіцца знаходзіць саладамоўскае рашэнне, каб дапамагчы чалавеку.
Такія прыёмы важныя для людзей, якія атрымліваюць часам апошні шанец адстаяць справядлівасць і вырашыць праблему, якая ўжо некалькі гадоў, а можа, і дзесяцігоддзі не рухаецца з месца, лічыць Аляксандр Субоцін. Падобная форма зносін і ўзаемадзеяння ў грамадстве павінна быць. Старшыня аблвыканкама таксама выказаў думку, што шэраг праблем, якія даходзяць да абласной улады, маглі быць вырашаны на месцах. Для гэтага трэба, каб было больш неабыякавых людзей ва ўсіх органах кіравання, камунальных службах, энергетыцы і гэтак далей. Многія праблемы можна было вырашыць, як толькі яны зараджаліся.
На прыём да Аляксандра Субоціна звярнуліся некалькі жыхароў абласнога цэнтра, а таксама Оршы, Бешанковічаў, Заслонава Лепельскага раёна.