Камунальныя службы Віцебскай вобласці актыўна рыхтуюцца да ацяпляльнага сезона
Прадпрыемствы жыллёва-камунальнай гаспадаркі вобласці правялі шэраг мерапрыемстваў, каб годна падрыхтавацца да надыходзячага восеньска-зімовага перыяду. Пра гэта распавёў першы намеснік начальніка ўпраўлення ЖКГ аблвыканкама Дзмітрый Герасімаў.
– Праведзены выпрабаванні абсталявання кацельняў і цеплавых сетак, вядуцца прафілактычныя рамонтныя работы абсталявання. Па стане на 20 жніўня падрыхтаваны 471 цеплакрыніца (87,9%), 97 цэнтральных цеплавых пунктаў (89,0%), – распавёў Дзмітрый Іванавіч.
У планавым парадку вядзецца рамонт цеплавых сетак, 68 км труб (64,1% ад гадавога задання) заменены пераважна на папярэдне ізаляваныя.
У жыллёвым фондзе адрамантавана 4033 цеплапункты (81,0%), адрамантаваны дахі (117 тыс. кв. м – 79,6%), сістэмы ацяплення 5450 дамоў (87,0%), стыкі панэляў агульнай працягласцю 32 тыс. м.п. (58,0%).
– Для ўтрымання вулічна-дарожнай сеткі ў зімовы перыяд у прадпрыемстваў ЖКГ вобласці ёсць 497 адзінак тэхнічна спраўнай снегаачышчальнай і спецыялізаванай тэхнікі, – адзначыў Дзмітрый Герасімаў. – А вось пяскова-саляной сумесі пакуль маецца 12,7 тыс. тон (42% ад неабходнага аб'ёму).
Рыхтуюць да зімы і аб'екты водазабеспячэння і водаадвядзення: перакладзены больш за 29 км сетак водаправода (48,9%) і 2,4 км сетак каналізацыі (45,7%), адрамантаваны 122 артскважыны (73,1%), 170 пажарных гірантаў (66,1%), 40 воданапорных вежаў (59,7%).
Прадпрыемствы ЖКГ працягваюць укараняць энергазберагальнае абсталяванне: усталявалі 27 частатна-рэгуляваных электрапрывадаў, 872 аўтаматычныя сістэмы кіравання асвятленнем месцаў агульнага карыстання жылых дамоў, 1977 энергаэфектыўных асвятляльных прылад, замянілі 121 насоснае абсталяванне і 21 маральна састарэлы цеплаабменнік на больш эфектыўныя.
Камунальныя прадпрыемствы вобласці ствараюць неабходныя запасы мясцовага паліва. Ужо нарыхтавана 300,9 тыс. м3 (66,9% ад плана) дроў і шчэпак і 6 тыс. т (85,7%) торфабрыкету.
Катлоўныя і міні-ЦЭЦ, якія выкарыстоўваюць мясцовыя віды паліва, абсталяваны пляцоўкамі і навесамі (крытымі складамі) для сушкі і захоўвання цвёрдага паліва, абсталююцца дадатковыя месцы для захоўвання.
На трох катлоўных Віцебшчыны ў верасні плануецца ўвод 6 катлоў, якія функцыянуюць на мясцовых відах паліва з механізаванай загрузкай. У дзевяці завяршаюцца работы па аптымізацыі расходу паліва і электраэнергіі.
У будынках, якія прайшлі цеплавую рэабілітацыю, праведзена пераналадка праграм аўтаматычнага рэгулявання ацяплення.
– Нашы дыспетчарскія службы і аварыйныя брыгады даўкамплектаваны тэхнікай і персаналам. І заўсёды на падхопе дзве мабільныя катлоўныя, у якіх устаноўлены аўтаномныя крыніцы электраэнергіі, і пяць перасоўных электрагенератараў, – паведаміў Дзмітрый Герасімаў.
Алена Алімава, «Віцебскія весці».