ЖКГ Віцебскай вобласці чакаюць рэформы
З лютага ў вобласці працуе камісія па вывучэнні праблемных пытанняў у жыллёва-камунальнай гаспадарцы рэгіёна. У яе склад уваходзяць работнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю, а таксама прадстаўнікі абласных органаў кіравання, мясцовых органаў улады, кіраўнікі прадпрыемстваў «Віцебскэнерго» і «Віцебскводаканал».
Зыходзячы з аналізу дзеючай структуры жыллёва-камунальнай гаспадаркі, праведзенага сумесна з упраўленнем ЖКГ аблвыканкама, спецыялісты КДК зрабілі выснову, што адным з недахопаў наяўнай арганізацыйнай структуры з'яўляецца шматпрофільнасць прадпрыемстваў галіны, утрыманне на балансе непрафільных аб'ектаў і вытворчасцей (лазні, гасцініцы, камбінаты бытавога і рытуальнага абслугоўвання і г. д.), якія з'яўляюцца стратнымі альбо нізкарэнтабельнымі. Выкарыстаныя на іх утрыманне грашовыя сродкі маглі б быць накіраваныя на ўласную мадэрнізацыю. Акрамя таго, вялікая колькасць арганізацый, напрыклад, на тэрыторыях Лепельскага, Талачынскага і Чашніцкага раёнаў, функцыянуюць па два прадпрыемствы ЖКГ, павялічвае затраты на ўтрыманне апарата кіравання і іншыя расходы.
Першыя прапановы ўжо накіраваныя ў рабочую групу. У прыватнасці, рэкамендуецца выключыць з відаў дзейнасці прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі паслугі, якія не адносяцца непасрэдна да галіны; стварыць адзін — абласны — водаканал (замест наяўных чатырох у Віцебску, Полацку, Наваполацку і Оршы), што дазволіць скараціць сабекошт паслуг па водазабеспячэнні і каналізацыі; аптымізаваць колькасць арганізацый, якія аказваюць жыллёва-камунальныя паслугі.
Камісія будзе працаваць да мая, запланаваны праверкі чатырох прадпрыемстваў ЖКГ. Атрыманыя вынікі будуць абагульнены рэспубліканскай камісіяй, якая ўнясе на разгляд кіраўніку дзяржавы праект адпаведнага ўказа па ўдасканаленні структуры кіравання, сістэмы цэнаўтварэння, упарадкаванні фарміравання сабекошту ЖКУ і павышэнні эфектыўнасці дзейнасці жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Таццяна Гарнова, "Віцебскія весці"