Журналісты Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у форуме «Роля рэгіянальных СМІ ў развіцці сацыяльнага партнёрства»
Міхаіл Орда распавёў аб ініцыятывах прафсаюзаў, якія атрымалі развіццё ў гэтым годзе, сярод іх – неабходнасць павелічэння дапамогі па беспрацоўі, а таксама ўвядзенне дадатковых мер абароны для працуючых па кантрактнай форме найму. Старшыня ФПБ таксама выказаў упэўненасць у тым, што працягам гэтай сустрэчы стане плённае супрацоўніцтва Федэрацыі прафсаюзаў і рэгіянальных СМІ. Сумеснымі намаганнямі ў рэгіёнах з'явіцца больш інфармацыі пра чалавека працы, пра тое, што яго хвалюе. У сваю чаргу Лілія Ананіч адзначыла эфектыўнасць такой формы дыялогу – адкрытай пляцоўкі для зносін прэсы розных рэгіёнаў краіны і прадстаўнікоў самай масавай грамадскай арганізацыі.
— Каму як не рэгіянальным сродкам масавай інфармацыі лепш ведаць праблемы сваіх рэгіёнаў і самае галоўнае усебакова паказваць, як сёння вырашаюцца пытанні сацыяльнай палітыкі ў дзяржаве. Вельмі важна, каб была найшчыльнейшая сувязь праз СМІ, грамадства і дзяржава, – сказала Лілія Ананіч.
Падчас сустрэчы журналісты з рэгіянальных СМІ
цікавіліся перспектывамі работы нацыянальнага прафцэнтра ў наступным годзе, асаблівасцямі калектыўна-дагаворнага рэгулявання і іншымі напрамкамі дзейнасці прафсаюзаў.Алена Усцінава, прэс-служба ФПБ па Віцебскай вобласці.