Вядомыя карціны-ілюзіі Акіёсі Кітаока экспануюцца ў Наваполацку

Знаменитые картины-иллюзии Акиоши Китаока экспонируются в Новополоцке

У выставачнай зале Музея гісторыі і культуры г.Наваполацка пачала працу незвычайная выстава «Свет аптычных ілюзій». На выставе будуць прадстаўлены знакамітыя карціны-ілюзіі японца Акіёсі Кітаока і іншых замежных аўтараў, 3D-графіка, тантамарэскі, магічны куб, чароўны стол і іншыя аб'екты зрокавага скажэння.

Мерапрыемства будзе асабліва цікава тым, хто хоча папоўніць асабісты архіў фота. Калі звычайна да экспанатаў нельга дакранацца, то на гэтай выставе чапаць карціны абавязкова. Фотаздымку можна весці бесперашкодна. Больш таго, некаторыя аптычныя ілюзіі будуць бачныя толькі пры ёй. Выстава працягнецца да 5 ліпеня, мы чакаем Вас штодня ў выставачнай зале музея па вул. Юбілейная, 1 з 10:00 да 19:00.