Знакаміты «5-ы камунальны дом» у Віцебску гатовы да рэканструкцыі
У 2014 годзе адсялілі жыльцоў з дома № 25/36 (5-ы камунальны) на вуліцы Максіма Горкага. Знакаміты дом-камуну пабудавалі ў 1927-1929 гадах па праекце архітэктара А. Вышалескага для будаўнікоў, а пасля - рабочых фабрыкі імя КІМ, якая знаходзіцца непадалёк.
Гэты жылы дом камунальнага тыпу - узор архітэктуры савецкага авангарда, у ім увасобіліся ідэі канструктывізму. Будынак з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Завершана абследаванне аб'екта. Прадпрыемства "Віцебскжылпраект" распрацоўвае праектна-каштарысную дакументацыю на рэканструкцыю будынка. Заказчык работ - ЖРЭТ Першамайскага раёна.
Плануецца, што прызначэнне дома як жылога захаваецца.
Наталля Крупіца, "Віцьбічы"