Знакаміты расейскі рэжысэр Валеры Беляковіч паставіць у Віцебску «Рамэо і Джульету».

Знаменитый российский режиссер Валерий Белякович поставит в Витебске "Ромео и Джульетту"

Знакаміты расійскі рэжысёр, заснавальнік маскоўскага Тэатра на Паўднёвым-Захадзе Валерый Беляковіч збіраецца паставіць у Віцебску шэкспіраўскіх "Рамэа і Джульета". Пра гэта рэжысёр распавёў у інтэрв'ю газеце "Віцебскія весці".

У межах "Тэатральных сустрэч" на "Славянскім базары" жыхары і госці Віцебска ўжо бачылі спектаклі Беляковіча: "Сон у летнюю ноч" і "Утаймаванне свавольніцы" У. Шэкспіра, "Рэвізора" М. Гогаля, "Бабу Шанель" Н. Каляды, "Фотаапараты" па п'есе П. Гладіліна.

Чакаецца, што Валерый Беляковіч будзе ставіць "Рамэа і Джульету" для віцебскага Коласаўскага тэатра ўжо ў гэтым сезоне. "У вашым горадзе ў нас свой гледач, свая публіка, а для мяне як для беларуса яшчэ і родныя людзі. Тут заўсёды ўзрушаючы прыём, гэта проста шчасце – выступаць на тутэйшай сцэне", – прызнаўся рэжысёр.