Залаты і бронзавы медалі заваявалі беларускія батутысты на чэмпіянаце свету ў Балгарыі

Золата і бронзу заваявалі беларускія батутысты ў спаборніцтвах па скачках ў пары на чэмпіянаце свету ў Сафіі.

Алімпійскі чэмпіён Рыа-дэ-Жанейра Уладзіслаў Ганчароў разам з партнёрам па беларускай камандзе Алегам Рабцавым заваявалі залатыя медалі. У фінальным выступленні беларусы атрымалі ад суддзяў 52,800 бала і занялі першае месца.

На другой пазіцыі падагульняючага пратакола размясціўся дуэт з Вялікабрытаніі Люк Стронг і Нэйтан Бейлі – 52,250. Бронзавымі прызёрамі сталі Дзмітрый Ушакоў і Андрэй Юдзін з Расіі – 51,700 бала.

У жаночых спаборніцтвах па скачках ў пары дуэт з Беларусі Таццяна Петрэня і Марыя Махарынская сталі трэцімі – 47,600 бала. Другое месца занялі японки Моры Хікару і Такагі Юмі – 48,600. Пераможцамі ў спаборніцтвах па скачках ў пары сталі кітаянкі Жонь Сіньпінь, Жу Сюінь – 50,200 бала. Завершыцца чэмпіянат свету па скачках на батуце сёння выступленнем у індывідуальнай праграме.

БЕЛТА. Фота з адкрытых крыніц.