Зорная эстафета памяці Машэрава стартавала ў Віцебскай вобласці
З плошчы Перамогі ў Віцебску стартавала зорная эстафета памяці П.М. Машэрава.
13 лютага з плошчы Перамогі ў Віцебску стартавала зорная эстафета памяці П.М. Машэрава. Пятнаццаць навучэнцаў старэйшых класаў віцебскіх школ прабягуць каля 40 км па маршруце Віцебск - аграгарадок Машканы (Сенненскі раён), дзе размешчана школа, у якой вучыўся Пётр Міронавіч Машэраў.
На здымку: удзельнікі эстафеты памяці падчас ускладання да вечнага агню на плошчы Перамогі.