«Зоркі сусветнага балета» вяртаюцца ў Віцебск у межах фестывалю «Уладзімір Співакоў запрашае»
Упершыню гэты ўнікальны танцавальны праект уключаны ў праграму III Міжнароднага фестывалю «Уладзімір Співакоў запрашае», да музычных падзей якога былі прыцягнуты Мінск, Гомель і Магілёў. «Сёлета фестываль асаблівы, ён прысвечаны 70-гадоваму юбілею маэстра, — расказаў на прэс-канферэнцыі, якая адбылася з нагоды маючага адбыцца гала-вечара «Зоркі сусветнага балета», прадзюсар праекта Максім Бярын. — Фестываль мае поспех, на яго імкнуцца трапіць гледачы, і таму мы прапанавалі маэстра, каб і іншыя беларускія гарады былі датычныя да гэтай эстэтычнай раскошы. Такім чынам, праект «Зоркі сусветнага балета» інтэграваны ў поле фестывалю і будзе прадстаўлены ў Віцебску як частка яго праграмы».
Гала-паданне пройдзе ў канцэртнай зале
«Віцебск» 26 лютага, і ўсіх прыхільнікаў Тэрпсіхоры чакае цудоўны спектакль, у якім кожнае дзеянне эксклюзіўнае.Па словах Тобіяса Эхінгера, мастацкага кіраўніка праекта, ён рады ўжо другі раз пабываць у Віцебску з праграмай, якая прадстаўляе піянераў у свеце танца другой паловы XX стагоддзя, вядучых майстроў сцэны.
«
Працуючы над арганізацыяй вечара, мы ўлічвалі тое, што можа быць цікавым для Беларусі, а таксама акцэнты вырашылі зрабіць на харэаграфічных стылях школ Вялікабрытаніі і Германіі. Вядучыя танцоры Каралеўскага балета Лондана і Бірмінгема прадставяць харэаграфію Кенэта Макмілана і Петэра Райта. Салісты лепшых дэнс-кампаній Берліна, Мюнхена, Штутгарта, кампаніі «Форсайт» адкрыюць у танцы свет выдатных харэографаў сучаснасці Уільяма Форсайта, Ралана Пэці, Маўра Бігонзетці. І калі ў першай частцы гала-канцэрта артысты прадставяць класічную балетную школу, усе«выраб» hand made, што заўсёды нетанна. Улічваючы асаблівае стаўленне да знакамітага мастацкага Віцебску, арганізатары абвясцілі з 1 па 7 лютага акцыю — цана на квіткі на «Зоркі сусветнага балета» зніжана на 15 працэнтаў.Наталля Крупіца, "Віцьбічы"