Запрацуе першы ў вобласці цэнтр па абслугоўванні плацельшчыкаў (20.06.2017)
Запрацуе першы ў вобласці цэнтр па абслугоўванні плацельшчыкаў (20.06.2017)
Ён закліканы павысіць эфектыўнасць інфармацыйна-тлумачальнай і кансультацыйнай работы з насельніцтвам. Падатковыя органы зараз актыўна працуюць над удасканаленнем электронных сэрвісаў. На сённяшні дзень каля 25 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў і суб'ектаў гаспадарання ажыццяўляюць плацяжы ў электронным выглядзе. Больш за 35 тысяч фізічных асоб падключаны да сэрвісу «асабісты кабінет».
21.06.2017Просмотры: 0
Наталля Качанава наведала Віцебскую вобласць (19.06.2017)
Наталля Качанава наведала Віцебскую вобласць (19.06.2017)
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі з рабочым візітам наведала Віцебскую вобласць. Наталля Качанава сустрэлася з працоўным калектывам ААТ «Нафтан» і правяла прыём грамадзян у Верхнядзвінску.
19.06.2017Просмотры: 0
Гаспадаркі прыступілі да масавай нарыхтоўкі травяных кармоў (13.06.2017)
Гаспадаркі прыступілі да масавай нарыхтоўкі травяных кармоў (13.06.2017)
Скошана амаль 12% плошчаў. Усяго ж першым укосам неабходна ўбраць каля 28 тысяч гектараў траў. Па тэмпах корманарыхтоўкі лідзіруюць аграрыі Аршанскага і Пастаўскага рэгіёнаў, дзе скошана каля чвэрці плошчаў адпаведна. Нягледзячы на ўсе капрызы надвор'я, сёлета тэрміны нарыхтоўкі зялёных кармоў адпавядаюць сярэднім шматгадовым паказчыкам.
14.06.2017Просмотры: 0
Цымбалы і гармонік празвінелі ў Паставах (13.06.2017)
Цымбалы і гармонік празвінелі ў Паставах (13.06.2017)
Конкурсы, канцэрты, тэатральныя пастаноўкі і спартыўныя спаборніцтвы. Цымбалы і гармонік зноў гучаць над Паставамі. Восем краін свету, 11 культурна-забаўляльных пляцовак і каля 400 удзельнікаў.
14.06.2017Просмотры: 0
У суботу губернатар правёў прамую лінію (29.05.2017)
У суботу губернатар правёў прамую лінію (29.05.2017)
Колькасць зваротаў да прадстаўнікоў улады ў апошні час знізілася ў тры разы.
30.05.2017Просмотры: 0
7 кацельняў вобласці
плануецца мадэрнізаваць (26.05.2017)
7 кацельняў вобласці плануюць мадэрнізаваць (26.05.2017)
Вынікі мінулага ацяпляльнага сезона і падрыхтоўка да асенне-зімовага перыяду абмяркоўвалі на пасяджэнні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
26.05.2017Просмотры: 0
Дуброўна рыхтуецца да Дажынак (25.05.2017)
Дубровеншчына рыхтуецца да Дажынак (25.05.2017)
Пытанні падрыхтоўкі горада Дуброўна да правядзення фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2017» абмеркавалі на адкрытым пасяджэнні ў Віцебскім абласным выканаўчым камітэце.
25.05.2017Просмотры: 0
У Оршы прайшло пасяджэнне Прэзідыума Савета Міністраў (24.05.2017)
У Оршы прайшло пасяджэнне Прэзідыума Савета Міністраў (24.05.2017)
Пасяджэнне пад кіраўніцтвам Андрэя Кабякова было прысвечана перспектывам развіцця раёна да 2020 года. Дэлегацыя Урада наведала некалькі населеных пунктаў і горадаўтваральных прадпрыемстваў.
24.05.2017Просмотры: 0
Бюджэт Віцебскай вобласці адкарэкціравалі (23.05.2017)
Бюджэт Віцебскай вобласці адкарэкціравалі (23.05.2017)
Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета ўдакладнілі асобныя паказчыкі і ўнеслі змяненні ў даходна-расходную частку.
23.05.2017Просмотры: 0
Другі адкрыты міжнародны турнір па жымавым дваябор\'і «Славянскі кубак» (22.05.2017)
Другі адкрыты міжнародны турнір па жымавым дваябор'і «Славянскі кубак» (22.05.2017)
У спаборніцтвах прынялі ўдзел каля 80 спартсменаў з Расіі і Беларусі. Па добрай традыцыі, у спаборніцтвах па сілавых відах спорту прымае ўдзел старшыня Віцебскага аблвыканкама. Мікалай Шарснёў паказаў клас: лежачы ўзяў вагу 165 кілаграмаў, а ў другім этапе турніру 22 разы падняў 100-кілаграмовую штангу! У сваёй узроставай і вагавой катэгорыі гэта новы рэкорд Беларусі.
22.05.2017Просмотры: 0
Ва Ушацкім раёне разгледзелі работу па грамадзянска-патрыятычным выхаванні (22.05.2017)
У Ушацкім раёне разгледзелі работу па грамадзянска-патрыятычным выхаванні (22.05.2017)
На сустрэчу запрасілі кіраўнікоў вядучых грамадскіх фарміраванняў Віцебшчыны, каб падзяліцца агульнымі напрацоўкамі. Народныя абраннікі наведалі памятныя мясціны Ушаччыны і ўсклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу «Прарыў». Ушаччына – партызанскі край, палітая крывёй гераічная зямля, радзіма цэлай плеяды пісьменнікаў і паэтаў, чые шматлікія творы прысвечаны подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. І ў раёне імкнуцца зрабіць усё, каб захаваць гэту спадчыну для нашчадкаў.
22.05.2017Просмотры: 0
Міжнародны форум «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне» (22.05.2017)
Міжнародны форум «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне» (22.05.2017)
Упершыню ў рамках фестывалю песні і музыкі прайшоў абласны конкурс аркестраў, які сабраў амаль 400 прафесійных музыкантаў з усяго рэгіёну. А на галоўнай плошчы горада прайшоў раённы агляд-конкурс на лепшы падворак.
22.05.2017Просмотры: 0
Віцебшчына – за здаровы лад
жыцця (18.05.2017)
Віцебшчына – за здаровы лад жыцця (18.05.2017)
Рэспубліканская спецыялізаваная выстава-кірмаш «Віцебшчына – за здаровы лад жыцця» пройдзе 18-19 мая ў абласным цэнтры. У экспазіцыі будуць прадстаўлены аздараўленчыя і рэабілітацыйныя паслугі, карысныя натуральныя прадукты, прапановы ў галіне спорту і турызму.
19.05.2017Просмотры: 0
Полацк рыхтуецца да дня беларускага пісьменства (17.05.2017)
Полацк рыхтуецца да Дня беларускага пісьменства (17.05.2017)
Больш за 200 аб'ектаў абнаўляюць у Полацку да Дня беларускага пісьменства, які пройдзе тут 3 верасня. Гатоўнасць старажытнага горада да святкавання напярэдадні ацанілі члены нацыянальнага аргкамітэта на чале з намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі Васілём Жарко. Яны наведалі Мастацкую галерэю, Полацкі дзяржуніверсітэт і Музей беларускага кнігадрукавання. Абмеркавалі ключавыя моманты падрыхтоўкі да маштабнага свята, праграма якога яшчэ ў стадыі распрацоўкі. Месцам правядзення Дня беларускага пісьменства родны горад першадрукара Францыска Скарыны становіцца ў трэці раз. Сёлета гэта асабліва сімвалічна: у Полацку адзначаць 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, а сам горад адсвяткуе 1155-ы дзень нараджэння.
18.05.2017Просмотры: 0
Нет обложки
Вынік працы першага дня Міжнароднага эканамічнага форуму ў Віцебску
Без мало двух дзясяткаў пагадненняў і дагавораў аб супрацоўніцтве. Такі вынік працы першага дня Міжнароднага эканамічнага форуму ў Віцебску. На выставе больш за сотню экспанентаў з усёй краіны – ад малога сямейнага бізнесу да валаўтваральных прамысловых гігантаў. А патэнцыйныя інвестары прадстаўляюць Францыю, Славенію, Латвію і Літву, Кітай, В'етнам, Чэхію, больш за дзесяць рэгіёнаў Расіі. Інвестыцыйныя магчымасці вобласці дзелавыя колы абмяркуюць падчас працы тэматычных секцый. Адным з пунктаў праграмы форуму стала адкрыццё новага прадпрыемства па вытворчасці гандлёвага абсталявання. Завод працуе ў межах свабоднай эканамічнай зоны "Віцебск". Паўночную вобласць Беларусі ў якасці месца ўкладання інвестыцый выбралі польскія і ўкраінскія інвестары. Сёлета на форуме асаблівую ўвагу бізнесмены нададуць зялёнай эканоміцы. Бо ў гэтыя дні ў горадзе на Дзвіне праходзіць і 14 Рэспубліканскі экалагічны форум.
11.05.2017Просмотры: 0