Прэзідэнт правёў рэспубліканскую селектарную нараду па ўборцы ўраджаю-2017 (02.08.2017)
Прэзідэнт правёў рэспубліканскую селектарную нараду па ўборцы ўраджаю-2017 (02.08.2017)
Пра стан спраў на палетках Віцебскай вобласці кіраўніку краіны паведаміў старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў. На сённяшні дзень жніво пачалі 11 раёнаў Віцебскай вобласці. Намалочана больш за 3 тысячы тон.
03.08.2017Просмотры: 0
Помнік воінам-сувязістам з\'явіўся ў Віцебску (01.08.2017)
Помнік воінам-сувязістам з'явіўся ў Віцебску (01.08.2017)
Помнік воінам-сувязістам з'явіўся ў Віцебску напярэдадні святкавання Дня паветрана-дэсантных войскаў. Адкрылі яго ў ваенным гарадку ў Журжаве. На пастамент паставілі камандна-штабную машыну. Легендарная БМД-1, аснашчаная чатырма радыёстанцыямі, была на ўзбраенні віцебскіх сувязістаў падчас ваеннага канфлікту ў Афганістане. А цяпер стала прадметам гістарычным.
02.08.2017Просмотры: 0
У аблвыканкаме вызначылі праблемы будаўнічай галіны (27.07.2017)
У аблвыканкаме вызначылі праблемы будаўнічай галіны (27.07.2017)
Пытанні будаўніцтва і ўводу ў эксплуатацыю жылых дамоў абмяркоўвалі сёння на адкрытым пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама. Амаль 140 тысяч квадратных метраў агульнай плошчы жылых дамоў уводзіцца ў эксплуатацыю ў Віцебскай вобласці за першае паўгоддзе 2017 года. Гэта 55 працэнтаў ад гадавога задання. Адна з асноўных праблем – даўгабуды. Так, ужо ў трэці раз пераносіцца ўвод шматпавярховага дома ў Оршы.
28.07.2017Просмотры: 0
Кітайская кампанія інвесціруе ў будаўніцтва малочна-таварных комплексаў у Віцебскай вобласці (27.07.2017)
Кітайская кампанія інвесціруе ў будаўніцтва малочна-таварных комплексаў у Віцебскай вобласці (27.07.2017)
Пагадненне аб рэалізацыі праекта па будаўніцтве сучасных малочна-таварных ферм на тэрыторыі вобласці падпісалі Віцебскі аблвыканкам і кітайская кампанія Drex Food Group. Праект прадугледжвае з боку кітайскіх партнёраў 200 мільёнаў долараў прамых інвестыцый. Яны будуць накіраваны на будаўніцтва буйнейшага ў нашай краіне біякомплекса.
28.07.2017Просмотры: 0
Программа \"Прямая линия\" (24.07.2017)
Праграма "Прамая лінія" (24.07.2017)
У гасцях: Аляксандр Хрыстафораў, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
27.07.2017Просмотры: 0
Дэпутаты аблсавета падводзяць вынікі дзейнасці (25.07.2017)
Дэпутаты аблсавета падводзяць вынікі дзейнасці (25.07.2017)
Галоўная мэта работы дэпутацкага корпуса – рэалізацыя праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Паўночнага рэгіёну, рашэнне праблемных пытанняў, павышэнне дабрабыту і якасці жыцця яго жыхароў. Зразумела, што без напаўнення бюджэту выканаць усе пастаўленыя задачы неверагодна складана. Шэсць месяцаў работы ў бягучым годзе даюць мажлівасць рабіць аптымістычныя прагнозы.
26.07.2017Просмотры: 0
Вішнёвы фестываль у горадзе Глыбокае (24.07.2017)
Вішнёвы фестываль у горадзе Глыбокае (24.07.2017)
Вішнёвы фестываль праходзіў на працягу тыдня. У святочнай праграме – вішнёвыя спаборніцтвы, канцэрты, дыскатэкі. На сталах прысмакі на любы густ. За музычнае афармленне адказваюць лепшыя баяністы. Вішнёвыя найгрышы разліваліся па ўсім райцэнтры.
25.07.2017Просмотры: 0
У вёсцы Кабішча адкрыўся аздараўленчы лагер (21.07.2017)
У вёсцы Кабішча адкрыўся аздараўленчы лагер (21.07.2017)
Запісаўся ён у будынку былой базавай школы. Год таму каля 30 навучэнцаў тут атрымлівалі веды, сёння аздараўленчы лагер прымае сотню дзяцей з розных куткоў Гарадоцкага раёна і, нават, з Расіі. Адкрыццю лагера папярэднічаў рамонт і пераабсталяванне былых класаў. Сродкі на гэта знайшлі ў выніку аптымізацыі навучальных устаноў.
21.07.2017Просмотры: 0
Новы від сацыяльнай дапамогі – адрасныя субсідыі на жыллё (21.07.2017)
Новы від сацыяльнай дапамогі – адрасныя субсідыі на жыллё (21.07.2017)
Яны прадугледжаны Указам №240 «Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаўніцтве ці рэканструкцыі жылых памяшканняў», які Прэзідэнт Беларусі падпісаў 4 ліпеня. Цяпер ільготныя крэдыты змогуць выдаваць і камерцыйныя банкі. Аднак пры гэтым частку выплат або па працэнтах, або па асноўным доўгу возьме на сябе дзяржава. Атрымальнікі субсідый – усе грамадзяне, якія маюць права на дзяржаўную падтрымку ў адпаведнасці з указам №13 Прэзідэнта Беларусі. Грошы будуць выплачваць па чарзе і адрасна. Першымі з 16 катэгорый ільготнікаў на падтрымку змогуць разлічваць шматдзетныя сем’і.
21.07.2017Просмотры: 0
3 ліпеня насельніцтва вобласці павялічылася на 25 чалавек (05.07.2017)
3 ліпеня насельніцтва вобласці павялічылася на 25 чалавек (05.07.2017)
12 хлопчыкаў і 13 дзяўчынак, сярод якіх — пара двайнят. Маладых маці і немаўлят, якія з'яўляліся на свет у Дзень Незалежнасці, павіншавала грамадскае аб'яднанне «Белая Русь».
06.07.2017Просмотры: 0
Гатоўнасць да «Славянскага базару» праверыў намеснік прэм\'ер-міністра (05.07.2017)
Гатоўнасць да «Славянскага базару» праверыў намеснік прэм'ер-міністра (05.07.2017)
Да 10 ліпеня Віцебск павінен быць цалкам гатовы да прыёму 26-га фестывалю «Славянскі базар». Такую задачу паставіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі і старшыня арганізацыйнага камітэта па правядзенні форуму Васіль Жарко. Для гарадскіх і абласных службаў фестываль – своеасаблівы экзамен на трываласць. Горад чакае тысячы гасцей, а таму нават невялікая недаробка можа стаць лыжкай дзёгцю ў бочцы мёду. Асноўная ўвага арганізатараў форуму – удзельнікам і гасцям. Іх чакаецца каля 5 тысяч з 38 краін свету. Размясціцца яны ў 12 гасцініцах і гатэлях фестывальнай сталіцы. Акрамя асноўных аб'ектаў харчавання, у кругласутачным рэжыме будуць працаваць вулічныя кафэ. Працягласць гандлёвых радоў на вуліцах Віцебска — каля 10 кіламетраў. Працягнецца і рэжым работы грамадскага транспарту. Яго рэжым будзе адкарэкціраваны з улікам начных канцэртаў. Цяпер апошнія падрыхтоўчыя работы вядуцца ў раёне летняга амфітэатра. Першых гасцей фестываль мастацтваў прыме ўжо на гэтым тыдні. Афіцыйнае адкрыццё форуму адбудзецца 13 ліпеня. Усяго запланавана каля 130 мерапрыемстваў. Асноўныя з іх будуць трансліравацца ў эфіры каналаў Беларусь1, Беларусь3, Беларусь 24.
06.07.2017Просмотры: 0
Аляксандр Лукашэнка падпісаў дакументы, накіраваныя на развіццё Аршанскага раёна (05.07.2017)
Аляксандр Лукашэнка падпісаў дакументы, накіраваныя на развіццё Аршанскага раёна (05.07.2017)
Указ №239 дае права мясцовым камбінату будаўнічых матэрыялаў і малочнаму камбінату прадаваць жылыя дамы ў пасёлку Копысь з прыцягненнем ільготных крэдытаў работнікам прадпрыемстваў, якія пражываюць у гэтых дамах, з пераводам на іх доўгу па крэдытах і захаваннем умоў выдачы. Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы падпісаў распараджэнне аб мадэрнізацыі Аршанскага інструментальнага завода. Дакумент накіраваны на тэрміновы пачатак работ па абнаўленні вытворчага корпуса прадпрыемства. Нагадаем, 21 красавіка падчас паслання парламенту і беларускаму народу Аляксандр Лукашэнка даручыў прывесці ў парадак і надаць эканамічны імпульс да развіцця Оршы, Барані і Балбасава. Згодна з комплексным планам па развіцці раёна да 2020 года, на працягу некалькіх гадоў усе стратныя прадпрыемствы павінны наладзіць эфектыўную працу, захаваць працоўныя месцы і павысіць заработную плату.
06.07.2017Просмотры: 0
Малдова зацікаўлена ў развіцці партнёрскіх адносін з Беларуссю (29.06.2017)
Малдова зацікаўлена ў развіцці партнёрскіх адносін з Беларуссю (29.06.2017)
Пра гэта заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Малдова ў Рэспубліцы Беларусь Віктар Сарачан падчас візіту ў Віцебскую вобласць. Літаральна месяц таму ён прыступіў да сваёй дыпламатычнай місіі і мае намер бліжэй пазнаёміцца з эканамічным патэнцыялам Прыдзвінскага рэгіёну. Аб'ём тавараабароту з Рэспублікай Малдова ў сярэднім за год складае 10 мільёнаў долараў. Сёлета ён вырас і толькі за першы квартал склаў 4 мільёны. І гэтыя паказчыкі могуць быць значна большымі, - упэўнены Пасол Малдовы.
30.06.2017Просмотры: 0
Якімі павінны быць друкаванае слова і тэлевізійны эфір, каб канкурыраваць з інтэрнэтам (27.06.2017)
Якімі павінны быць друкаванае слова і тэлевізійны эфір, каб канкураваць з інтэрнэтам (27.06.2017)
У Віцебску прайшоў рэгіянальны семінар, прысвечаны пытанням інфармацыйнага забеспячэння сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці і задачам сродкаў масавай інфармацыі. Прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, Беларускага саюза журналістаў, кіраўнікі газет і тэлеканалаў разгледзелі актуальныя напрамкі работы СМІ, абмеркавалі рэаліі існавання перыядычных выданняў, а таксама тэлебачання і радыё ў сучасным інфармацыйным полі. Асобную ўвагу надалі тэме інтэрнэту.
28.06.2017Просмотры: 0
Віцебск рыхтуецца прымаць «Славянскі базар» (21.06.2017)
Віцебск рыхтуецца прымаць «Славянскі базар» (21.06.2017)
Камунальнікі наводзяць парадак у горадзе, спецыяльныя службы адпрацоўваюць няштатныя сітуацыі, разбіраюцца квіткі на канцэрты, пачынаюць паступаць у продаж сувеніры з сімволікай форуму. Толькі на забеспячэнне пажарнай бяспекі ў цэнтры горада будуць працаваць 30 адзінак тэхнікі і паўтары сотні супрацоўнікаў МНС. Акрамя таго, службу будуць несці 7 пешых пастоў, якія ўкамплектуюць першаснымі сродкамі пажаратушэння. А тым часам паліцы магазінаў папаўняюцца фестывальнымі сувенірамі. У гэтым годзе змяніўся галоўны сімвал форуму – васілёк. Ён трансфармаваўся ў дыван жыцця, у якім сплятаецца жыццё чалавека, яго творчасць, дзейнасць, думкі. Гэты трэндавы васілёк з'явіцца на магнітах, кубках, бірульках і майках. У пачатку ліпеня пачнуць работу тэхнічныя службы, якія будуць усталёўваць дэкарацыі і абсталяванне на сцэне Летняга амфітэатра. У форум мастацтваў Віцебск акунецца з 10 па 19 ліпеня.
22.06.2017Просмотры: 0