Тры педагогі з Віцебшчыны названы «Настаўнікамі года Рэспублікі Беларусь» (25.10.2017)
Тры педагогі з Віцебшчыны названы «Настаўнікамі года Рэспублікі Беларусь» (25.10.2017)
Каманда Віцебскай вобласці стала лепшай на конкурсе «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь». «За значны асабісты ўклад і развіццё сістэмы адукацыі, высокія паказчыкі ў справе навучання і выхавання падрастаючага пакалення, прафесіяналізм» лепшыя педагогі паўночнага рэгіёну атрымалі ганаровыя граматы і падзякі ад старшыні аблвыканкама Мікалая Шарснёва.
26.10.2017Просмотры: 0
Аграрны сектар рэгіёну чакае перазагрузка (24.10.2017)
Аграрны сектар рэгіёну чакае перазагрузка (24.10.2017)
Перапрафіліраванне аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці павінна забяспечыць фінансавую ўстойлівасць прадпрыемстваў. Сумленныя крокі ў гэтым накірунку будуць зроблены ў наступным годзе. Гэтага запатрабаваў Прэзідэнт краіны і звярнуў увагу на неабходнасць кардынальна памяняць падыходы да вядзення сельскай гаспадаркі, вызначыцца з арыентацыяй сельскагаспадарчай вытворчасці – малако, ялавічына, свініна ці птушка. Галоўнае, забяспечыць эканамічную эфектыўнасць.
25.10.2017Просмотры: 0
Спецыялізаваная зала для скачкоў на батуце з\'явіцца ў Віцебску (20.10.2017)
Спецыялізаваная зала для скачкоў на батуце з'явіцца ў Віцебску (20.10.2017)
У абласным цэнтры пачалося грамадскае абмеркаванне архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі аб'екта «Спецыялізаваная зала для скачкоў на батуце ў Віцебску». Тэндэр на яго распрацоўку выйгралі спецыялісты «Віцебскграмадзянпраекта». Месца, дзе збіраюцца ўзвесці спартыўную залу, вызначылі на свабоднай ад забудовы тэрыторыі ў цэнтры горада – побач з перакрыжаваннем праспектаў Маскоўскага і Перамогі. Новую арэну будзе адрозніваць функцыянальнасць, надзейнасць і даўгавечнасць.
23.10.2017Просмотры: 0
Новага памочніка Прэзідэнта Беларусі - інспектара па Віцебскай вобласці Аляксандра Субоціна прадставілі актыву Віцебскага аблвыканкама
Новага памочніка Прэзідэнта Беларусі – інспектара па Віцебскай вобласці Аляксандра Субоціна прадставілі актыву Віцебскага аблвыканкама
Аляксандра Субоціна прадставілі кіруючаму актыву вобласці. Да гэтага часу ён займаў пасаду намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання — дырэктара Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду.
06.10.2017Просмотры: 0
Дуброўна правёў «Дажынкі-2017» і перадаў эстафету Верхнядзвінску (02.10.2017)
Дубровеншчына прыняла «Дажынкі-2017» і перадала эстафету Верхнядзвінску (02.10.2017)
02.10.2017Просмотры: 0
Віцебск прымае трэцяю сусветную алімпіяду па гіравым трыятлоне (15.09.2017)
Віцебск прымае трэцюю сусветную алімпіяду па гіравым трыятлоне (15.09.2017)
15.09.2017Просмотры: 0
Дзень беларускага пісьменства ў Полацку: свята тры ў адным (04.09.2017)
Дзень беларускага пісьменства ў Полацку: свята тры ў адным (04.09.2017)
Пад званы ўсіх храмаў самага старажытнага горада Беларусі ўрачыста адкрылі Дзень беларускага пісьменства. Для гасцей свята – безліч мерапрыемстваў. Маляўнічае тэатралізаванае шэсце, міжнародны круглы стол беларускіх і замежных літаратараў; шматлікія выставачныя праекты і канцэрты. Фестываль кнігі і прэсы і цырымонія адкрыцця Памятнага знака «Полацк – калыска беларускай дзяржаўнасці».
06.09.2017Просмотры: 0
Вучымся па новаму (29.08.2017)
Вучымся па-новаму (29.08.2017)
Павышэнне прэстыжу рабочай прафесіі і якасць адукацыі – сярод галоўных тэм абласной жнівеньскай педагагічнай канферэнцыі. Сёння яна прайшла ў Віцебску. У ёй прынялі ўдзел больш за тысячу работнікаў сістэмы адукацыі і навукі з усіх раёнаў вобласці. У цэнтры ўвагі: падрыхтоўка да новага школьнага сезону і вынікі мінулага навучальнага года, абмеркавалі і задачы на будучыню. Таксама падчас педагагічнай канферэнцыі стала вядома, што заняткі ў школах, якія працуюць у дзве змены, будуць пачынацца ў 8:30. У астатніх школах – у 9 гадзін раніцы. Другая змена будзе пачынацца не пазней 14 гадзін і завяршацца не пазней за 19:30.
31.08.2017Просмотры: 0
Полацк прыме Дзень беларускага пісьменства (25.08.2017)
Полацк прыме Дзень беларускага пісьменства (25.08.2017)
Удзельнікі пасяджэння рэспубліканскага штаба па падрыхтоўцы свята пабывалі на галоўных пляцоўках будучага дзейства, праінспектавалі ўстаноўку памятнага знака «Полацк – калыска беларускай дзяржаўнасці». І ў цэлым станоўча ацанілі тыя змены, якія адбыліся ў горадзе беларускага першадрукара напярэдадні святкавання Дня беларускага пісьменства.
28.08.2017Просмотры: 0
Яблычны спас сустрэлі на Шаркаўшчыне (21.08.2017)
Яблычны Спас сустрэлі на Шаркаўшчыне (21.08.2017)
Нягледзячы на невялікія памеры, вёска Алашкі Шаркаўшчынскага раёна зноў сабрала гасцей з розных куткоў краіны і замежжа. Тут, на радзіме знакамітага беларускага селекцыянера Івана Сікоры, прайшоў традыцыйны фестываль – яблычны Спас. Выставы, флэшмобы, інтэрактыўныя гульні і кулінарныя паядынкі – праграма свята была надзвычай багатай і насычанай.
23.08.2017Просмотры: 0
Першыя камбайнеры-тысячнікі з\'явіліся на жніве ў Віцебскай вобласці (11.08.2017)
Першыя камбайнеры-тысячнікі з'явіліся на жніве ў Віцебскай вобласці (11.08.2017)
Першых у Віцебскай вобласці камбайнераў-тысячнікаў ушанавалі ў Лепельскім раёне ў сельскагаспадарчым вытворчым філіяле віцебскага мясакамбіната «Заазер'е». Больш за 1 тысячу тон збожжа намалаціў экіпаж у складзе камбайнера Леаніда Парамонава і яго памочніка Дзмітрыя Скрыпенёва.
12.08.2017Просмотры: 0
Филиал Банка развития стал первым объектом нового микрорайона в Витебске
Філіял Банка развіцця стаў першым аб'ектам новага мікрараёна ў Віцебску
Новы будынак філіяла Банка развіцця Рэспублікі Беларусь урачыста адкрылі ў Віцебску. Банк фінансуе маштабныя інвестыцыйныя праекты, прадугледжаныя дзяржаўнымі праграмамі. У Віцебскай вобласці Банк развіцця прысутнічае з 2013 года. І за гэты час агульны аб'ём укладзеных у эканоміку вобласці інвестыцый склаў больш за 350 мільёнаў рублёў. Прыярытэтныя накірункі – мадэрнізацыя і адкрыццё новых прамысловых прадпрыемстваў, развіццё сельскай гаспадаркі, малога і сярэдняга бізнесу, сацыяльныя праекты. Сёлета за сродкі банка развіцця закуплена больш за паўтысячы адзінак тэхнікі для АПК рэгіёна. Літаральна на днях дасягнута дамоўленасць аб фінансаванні самага вядомага віцебскага даўгабуда – паліклінікі ў мікрараёне Поўдзень-7. Дзякуючы сродкам Банка развіцця, накіраваным на завяршэнне будаўніцтва, медыцынскую ўстанову плануюць здаць у наступным годзе.
11.08.2017Просмотры: 0
«Дуброўна-2017» – гатоўнасць 70 працэнтаў (10.08.2017)
«Дуброўна-2017» – гатоўнасць 70 працэнтаў (10.08.2017)
Старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў праінспектаваў ход падрыхтоўкі Дуброўна да фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі». Губернатар пабываў на знакавых аб'ектах: у школе, дзіцячым садку, наведаў ЗАГС, Дом культуры і не абмінуў бокам гарадскі стадыён. У спіс рэканструкцыі да Дажынак уключана 80 будынкаў. Жылфонд, сацыяльныя аб'екты, дарогі. Каля 70 працэнтаў, са слоў спецыялістаў, гатовы. Ці ўправяцца будаўнікі да канца верасня пакажа час – «Дажынкі» запланаваны на канец верасня.
11.08.2017Просмотры: 0
500 лет истории белорусского книгопечатания
500 гадоў гісторыі беларускага кнігадрукавання
04.08.2017Просмотры: 0
Падрыхтоўку і ход уборачнай узялі на кантроль сілавікі (03.08.2017)
Падрыхтоўку і ход уборачнай узялі на кантроль сілавікі (03.08.2017)
Па даручэнні Прэзідэнта падрыхтоўка і ход уборачнай – пад пільнай увагай праваахоўнікаў і ратаўнікаў. У Віцебскай вобласці створаны сумесныя групы з прадстаўнікоў абласнога ўпраўлення МНС, пракуратуры, дзяржкантролю, інспекцыі дзяржтэхнагляду, міліцыі. У полі зроку – гатоўнасць сельскагаспадарчай тэхнікі, выкананне правіл пажарнай і працоўнай бяспекі, захаванасць новага ўраджаю. Графік выездаў такіх груп зацверджаны пракурорам вобласці.
04.08.2017Просмотры: 0