
Сакрэты вырошчвання лёну ад дубровенскіх аграрыяў (08.08.2019)
Льняное поле Віцебскай вобласці - амаль 14 тысяч гектараў. Самыя вялікія плошчы размешчаны ў Пастаўскім, Аршанскім і Дубровенскім раёнах.
Рэпарцёры ТРК «Віцебск» пабывалі на палях Дубровеншчыны.
Тэлерадыёкампанія «Віцебск» © 2019
08.08.2019Просмотры: 0

Сучасныя тэхналёгіі нарыхтоўкі кармоў на палёх Аршанскага раёна (07.08.2019)
Сучасныя тэхналогіі нарыхтоўкі кармоў змяняюць беларускі пейзаж. На нашых палях ужо практычна не ўбачыш стогаў сена, пакосы шчыльна ўсеяны велізарнымі белымі рулонамі. Калі вы не ведалі, то адкрыем сакрэт – там унутры запячатаны корм для кароў. Кансервы для бурёнак выклікаюць цалкам апетытныя асацыяцыі і ў людзей, далёкіх ад сельгасвытворчасці. Яны нагадваюць зефір (саладоўцам ужо дакладна). Здаецца, што нехта раскідаў па палях гіганцкія кавалачкі маршмеллоў.
Здымачная група ТРК «Віцебск» адправілася ў Аршанскі раён, каб высветліць, з чаго і як рыхтуюць ласунак для бурёнак.
Тэлерадыёкампанія «Віцебск» © 2019
08.08.2019Просмотры: 0

Кадравыя рашэнні: прызначаны новы памочнік Прэзідэнта (01.08.2019)
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прызначыў Анатоля Ліневіча памочнікам Прэзідэнта – інспектарам па Віцебскай вобласці. Новага памочніка прадставіў актыву рэгіёна і ўручыў службовае пасведчанне намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Валерый Міцкевіч. Ён адзначыў вялікі кіраўніцкі вопыт і прафесіяналізм Анатоля Ліневіча.
02.08.2019Просмотры: 0

Мікалай Шарснёў наведаў гаспадарку «Навасёлкі-Лучай» Пастаўскага раёна
Жытняя мука – неад'емны элемент здаровага харчавання. Попыт на яе ёсць нават за мяжой. Віцебскія аграрыі адны з першых у Беларусі паэксперыментавалі з вырошчваннем гібрыднай жыта і дасягнулі прыкметных поспехаў. Прыкметных настолькі, што нават Прэзідэнт Беларусі прапанаваў пераймаць вопыт гаспадарак паўночнага рэгіёну.
31.07.2019Просмотры: 0

Будкамплекс Беларусі: мы ствараем будучыню!
30.07.2019Просмотры: 0

У Браславе з'явілася ўласная набярэжная (26.07.2019)
У Браславе пасля маштабнай рэканструкцыі адкрылі набярэжную возера Дрывяты, дзе цяпер ёсць прычалы і фантаны, скейт-парк, веладарожкі і многае іншае. Гэта адзін з сотні аб'ектаў, якія з'явяцца або абновяцца да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі». Нашы карэспандэнты прагуляліся па вуліцах турыстычнага цэнтра і паназіралі за тым, як ён змяняецца.
26.07.2019Просмотры: 0

Жніво – першыя рэкорды, першыя рэкардсмены: Віцебская вобласць
Першы камбайнер, які намалаціў дзве тысячы тон збожжа, працуе на палях Віцебскай вобласці. Пры гэтым сельгаспрадпрыемствы поўначы краіны пазней за ўсіх уключыліся ва ўборачную кампанію. Там, дзе здавалася, ураджаю з-за засухі не будзе, дзякуючы захаванню тэхналогій аграрыі ўсё ж ідуць на рэкорд. Жніво, яго праблемы і яго героі – у рэпартажы АНТ.
25.07.2019Просмотры: 0

Рэкорд па гіравым спорце ўсталяваны на «Славянскім базары» (15.07.2019)
Беларуская федэрацыя майстроў гіравога спорту і сілавога жонгліравання правяла на «Славянскім базары» паказальныя выступленні спартсменаў. Сілач з Гродна Яўген Назарэвіч падняў 75 разоў 50-кілаграмовую гіру. Сваё дасягненне спартсмен прысвяціў 75-годдзю вызвалення Беларусі. За выступленнямі гіравікоў назіраў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў.
17.07.2019Просмотры: 0

Мікалай Шарснёў правёў тэлефонны дыялог з жыхарамі вобласці (08.07.2019)
Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў 6 ліпеня правёў прамую лінію з жыхарамі рэгіёна. Падчас тэлефоннага дыялогу прагучала каля 40 пытанняў.
09.07.2019Просмотры: 0

У «Кургане Дружбы» аддалі даніну памяці тым, хто змагаўся з фашызмам на фронце і ў тыле (07.07.2019)
Раз на год на стыку трох дзяржаў – Беларусі, Латвіі і Расіі – адбываецца асаблівая сустрэча. Гэту традыцыю заклалі партызаны суседніх краін роўна 60 гадоў таму. Месца атрымала назву «Курган Дружбы». У гады вайны ў гэтых лясах плячом да пляча змагаліся з фашызмам. Ветэранаў, пастаянных удзельнікаў свята, усё менш, але іх унукі і праўнукі працягваюць прыязджаць на мяжу.
08.07.2019Просмотры: 0

Як ідзе развіццё Аршанскага раёна? Ацэнка высокапастаўленых чыноўнікаў (05.07.2019)
Старшыня Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава і шэраг высокапастаўленых чыноўнікаў узялі ўдзел у пазачарговым выязным пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама ў Оршы. Тут разглядаліся пытанні развіцця Аршанскага раёна. Як вядома, гэтая тэрыторыя павінна стаць узорам рэгіянальнага развіцця для ўсёй краіны. Што зроблена, і хто не дапрацоўвае?
Ацэнкі службовых асоб у рэпартажы карэспандэнтаў ТРК «Віцебск»
05.07.2019Просмотры: 0

Верталётны аблёт губернатара і міністра сельскай гаспадаркі (25.06.2019)
27.06.2019Просмотры: 0

30 чэрвеня – цырымонія закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў
24.06.2019Просмотры: 0

Арѐхаўск прэтэндуе на статус клубнічнай сталіцы вобласці (18.06.2019)
19.06.2019Просмотры: 0

Юстына Кавальчык і яе сабака палюбілі трасу ў Гарадку (17.06.2019)
18.06.2019Просмотры: 0