
Астанкі 36 чырвонаармейцаў перапахавалі ў Лёзненскім раёне (06.06.2019)
У вёсцы Стары Добруньскага сельсавета Лёзненскага раёна 6 чэрвеня ўрачыста перапахавалі астанкі 36 абаронцаў Айчыны. Чырвонаармейцы загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Імёны некаторых удалося высветліць.
Телерадиокомпания «Витебск» © 2019
07.06.2019Просмотры: 0

«Дажынкі» ў Браславе. Як будзе змяняцца райцэнтр (23.05.2019)
Абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2019» пройдзе восенню ў Браславе. Падрыхтоўка да свята ўжо ідзе поўным ходам. У цэлым мадэрнізацыя, рамонт і рэканструкцыя закрануць каля 100 аб'ектаў. Як зменіцца Браслаў, што будзе пабудавана з нуля, а што зменіцца да непазнавальнасці? Ход падрыхтоўкі да свята хлебаробаў абмеркавалі на пасяджэнні аблвыканкама.
Тэлерадыёкампанія «Віцебск» © 2019
23.05.2019Просмотры: 0

Майстар-клас па нарыхтоўцы кармоў ад губернатара (22.05.2019)
Масавая нарыхтоўка кармоў пачнецца ў Віцебскай вобласці на наступным тыдні. Аграрыі рэгіёну рыхтуюцца правесці кампанію арганізавана і тэхналагічна. Што неабходна для таго, каб нарыхтаваць максімальную колькасць якасных кармоў, як з аднаго поля сабраць два ўраджаі, і ў чым перавагі корму, запакаванага ў стрэйч-плёнку? Майстар-клас па нарыхтоўцы кармоў прайшоў на палях Глыбоцкага раёна. Правёў яго старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў.
Тэле радыё кампанія «Віцебск» © 2019
22.05.2019Просмотры: 0

Конкурс маладых аратых прайшоў у Віцебскай вобласці (16.05.2019)
Навучэнцы Ульскага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці імя Даватара перамаглі ў абласным конкурсе аратых. У спаборніцтвах узялі ўдзел усе 11 устаноў сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыі Віцебскай вобласці, якія рыхтуюць трактарыстаў-машыністаў. Будучыя хлебаробы здавалі тэорыю і дэманстравалі практычныя навыкі кіравання трактарам. Майстэрства маладых трактарыстаў ацаніў і старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў.
17.05.2019Просмотры: 0

Міжнародны эканамічны форум адкрыўся ў Віцебску (16.05.2019)
Больш за 80 дэлегацый з дзвюх дзясяткаў краін свету прымаюць удзел у VIII Міжнародным эканамічным форуме ў Віцебску. Агульная колькасць удзельнікаў — больш за 450 чалавек. Сярод гасцей — прадстаўнікі буйных бізнес-кампаній, гандлёвых прадстаўніцтваў і дыпламаты.
17.05.2019Просмотры: 0

Мікалай Шарснёў правёў сустрэчу з журналістамі Віцебшчыны
Падвядзенне вынікаў абласных конкурсаў на прэмію «Віцязь» і прэмію імя Францыска Скарыны, заахвочванне лепшых журналістаў і прэс-канферэнцыя, дзе агучаны самыя актуальныя тэмы сённяшняга дня. Напярэдадні прафесійных святаў - дня друку і дня работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі кіраўнік Віцебскай вобласці Мікалай Шарснёў правёў сустрэчу з журналістамі Віцебшчыны.
Вектар ТВ.
11.05.2019Просмотры: 0

Як у Віцебску адзначылі Дзень Перамогі? (10.05.2019)
Цэнтрам урачыстасцей 9 Мая ў Віцебску па традыцыі стала плошча Перамогі. Тут прайшоў урачысты мітынг з удзелам ветэранаў, абласных і гарадскіх уладаў, жыхароў і гасцей абласнога цэнтра. Удзельнікі святочных мерапрыемстваў усклалі вянкі і кветкі да вечнага агню ля помніка воінам-вызваліцелям, партызанам і падпольшчыкам.
Тэлерадыёкампанія «Віцебск».
10.05.2019Просмотры: 0

Першамай — свята працы (02.05.2019)
У Дзень Працы — першага мая — у Віцебску прайшлі святочныя мерапрыемствы. Цэнтрам мерапрыемстваў стала плошча Перамогі. Тут сабраліся прадстаўнікі калектываў, працоўныя дынастыі, ветэраны працы і прафсаюзнага руху, якіх адзначылі ўзнагародамі. Больш падрабязна ў сюжэце ТРК «Віцебск».
02.05.2019Просмотры: 0

У Віцебску адкрылі абноўленыя дошкі гонару (02.05.2019)
Да Першамая ў Віцебску ўрачыста адкрылі абноўленыя абласную і гарадскую дошкі гонару. На іх — прадпрыемствы, якія ў 2018-ым годзе дасягнулі выдатных паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця і эканоміі паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў. Якія галоўныя крытэрыі для занясення на дошку гонару і хто трапіў у лік пераможцаў? Пра ўсё па парадку ў рэпартажы ТРК «Віцебск».
02.05.2019Просмотры: 0

Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь у Докшыцкім раёне (29.04.2019)
Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас па выніках наведвання прадпрыемстваў АПК Докшыцкага раёна акцэнтаваў увагу на асноўных кампанентах поспеху і рэнтабельнасці сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Кіраўнік выканаўчай улады краіны азнаёміўся з вытворча-фінансавым станам і перспектывамі развіцця адкрытых акцыянерных таварыстваў «Бегамльская» і «Таргуны», ходам правядзення вясновых палявых работ. Якія былі зроблены высновы і на што варта зрабіць упор у рабоце? Удакладняла здымачная група ТРК «Віцебск».
29.04.2019Просмотры: 0

Сітуацыю на рынку працы абмеркавалі на пасяджэнні аблвыканкама (28.03.2019)
Сітуацыя на рынку працы стала прадметам абмеркавання на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама. Статыстыка па рэгіёне, асноўныя праблемы ў гарадах і раёнах.
29.03.2019Просмотры: 0

Мікалай Шарснёў сустрэўся з Паслом Чэхіі Тамашам Перніцкім (21.03.2019)
Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў 21 сакавіка правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі Тамашам Перніцкім. Абмяркоўваўся шырокі спектр пытанняў з акцэнтам на ўмацаванне партнёрскіх сувязяў і развіццё супрацоўніцтва. На сустрэчы дасягнута папярэдняя дамоўленасць аб тым, што сёлета ў рэгіён наведаюцца чэшскія бізнесмены. Плануецца арганізаваць і адказныя візіты ў Чэхію.
22.03.2019Просмотры: 0

Мікалай Шарснёў сустрэўся з прызёрамі міжнародных прадметных алімпіяд (22.02.2019)
Пераможцаў міжнародных прадметных алімпіяд ушанавалі ў Віцебскім аблвыканкаме. Героі дня — Марк Карнейчык, Антон Жыльцоў, Мацвей Новіцкі. Кіраўнік рэгіёна Мікалай Шарснёў уручыў адораным маладым людзям і іх педагогам падзякі.
22.03.2019Просмотры: 0

Выніковая калегія ўпраўлення спорту і турызму адбылася ў Віцебску (05.03.2019)
Вынікі працы за 2018 год падвяло ўпраўленне спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама. Асноўнае дасягненне — спартсмены рэгіёна займаюць другое месца ў рэспубліцы па колькасці медалёў, заваяваных на міжнародных спаборніцтвах.
07.03.2019Просмотры: 0

Прыбытак ад продажу дзяржмаёмасці ў рэгіёне павялічыўся на 60% (05.03.2019)
Прыбытак ад продажу аб'ектаў дзяржаўнай маёмасці ў Віцебскай вобласці летась павялічыўся больш чым на 60% у параўнанні з 2017 годам. Гэтая лічба была агучана на падагульняючай калегіі камітэта дзяржаўнай маёмасці аблвыканкама. Летась у рэгіёне правялі 644 аўкцыёны.
07.03.2019Просмотры: 0