
Мікалай Шарснёў правёў прамую лінію з жыхарамі вобласці (04.03.2019)
Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў у суботу 2 сакавіка правёў прамую лінію з жыхарамі рэгіёна. Падчас тэлефоннага дыялогу часцей за іншых узнімаліся пытанні сферы ЖКГ. Востра прагучала праблема затрымкі выплат заработнай платы на прадпрыемствах АПК.
04.03.2019Просмотры: 0

Чалавек года — ушанаванне найлепшых у Віцебскай вобласці (08.02.2019)
У абласным цэнтры адбылося ўшанаванне 50 лаўрэатаў звання «Чалавек года Віцебшчыны-2018». Цырымонія прайшла падчас урачыстага сходу з нагоды 100-годдзя ўтварэння БССР.
09.02.2019Просмотры: 0

Прызыў рэзервістаў у Віцебску (05.02.2019)
У Беларусі пачалася комплексная праверка Узброеных сіл. Пунктам папярэдняга збору ваеннаабавязаных у Віцебску стаў культурна-дзелавы цэнтр «Першамайскі».
05.02.2019Просмотры: 0

Тэхніку для катоў і лыжных трас выпрабоўваюць у Віцебску (28.01.2019)
Эксперыментальная тэхніка Мінскага трактарнага завода, прызначаная для падрыхтоўкі лыжных трас і заліўкі лядовых каткоў, праходзіць выпрабаванні ў спартыўных установах Віцебска. Ледазаліўную машыну «Беларус МЛ-428» тэстуе гарадскі фізкультурна-спартыўны клуб «Віцебск». Снегаўшчыльняльная машына «Беларус МСУ-622» працуе на трасах Віцебскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву.
01.02.2019Просмотры: 0

Воінам-інтэрнацыяналістам уручылі юбілейныя медалі (13.01.2019)
У Віцебску воінам-інтэрнацыяналістам уручылі юбілейныя медалі «30 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана». Урачысты прыём прайшоў у Віцебскім аблвыканкаме. Тут сабраліся ўдзельнікі ваенных дзеянняў, а таксама члены сем'яў загінулых воінаў-інтэрнацыяналістаў. На мерапрыемстве пабывалі рэпарцёры ТРК «Віцебск».
14.01.2019Просмотры: 0

У Лёзненскім раёне сям'я абсталявала трасу для лыжнікаў (09.01.2019)
Сям'я Салаўёвых з Лёзненскага раёна ў родным аграгарадку Пушкі штогод уладкоўвае прафесійную лыжную трасу. Гэтая лыжня апрабавана шматлікімі аматарамі катання і карыстаецца папулярнасцю. Менавіта тут штогод праходзяць раённыя лыжныя гонкі.
10.01.2019Просмотры: 0

Губернатарская ёлка прайшла ў Віцебску (28.12.2018)
Абласное навагодняе дабрачыннае свята для дзяцей прайшло сёння ў канцэртнай зале «Віцебск». На губернатарскую ёлачку з'ехаліся школьнікі з усіх раёнаў вобласці. З Новым годам дзяцей павіншаваў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў.
28.12.2018Просмотры: 0

Аграгарадок Друя падключылі да прыроднага газу (27.12.2018)
Аграгарадок Друя Браслаўскага раёна падключылі да прыроднага газу. Як тут адзначылі знакавую падзею, і якія перспектывы адкрываюцца цяпер перад населеным пунктам?
27.12.2018Просмотры: 0

Мікалай Шарснёў павіншаваў з Новым годам выхаванцаў дзіцячага дома (27.12.2018)
Акцыя «Нашы дзеці» працягвае дарыць радасць маленькім беларусам. У Віцебскі дзіцячы дом зазірнуў з падарункамі старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў.
27.12.2018Просмотры: 0

Прамую тэлефонную лінію з жыхарамі вобласці правёў Мікалай Шарснёў (26.12.2018)
Пра тое, што адзін званок на прамую лінію старшыні Віцебскага аблвыканкама Мікалаю Шарснёву дапаможа дзясяткам аднавяскоўцаў, Уладзімір Ткачэнка, праўду сказаць, і не спадзяваўся. Але на тое яна і прамая лінія з кіраўніком, каб дапамагчы людзям хутка, а незразумелыя рашэнні растлумачыць даступна.
26.12.2018Просмотры: 0

Навагодняя гандаль стартуе ў Віцебску (23.11.2018)
У канцы лістапада ў рэгіёне традыцыйна стартуе сезон перадсвяточнай гандлю. Вітрыны крам вабяць яркім убраннем, асартымент дапаўняецца навагоднімі таварамі, арганізуюцца тэматычныя выставы-продажы, дэгустацыі, святочныя акцыі. З 15 снежня па выхадных будуць арганізаваны кірмашы, а з 21 снежня пачнуцца ёлачныя базары.
23.11.2018Просмотры: 0

Вытворчы траўматызм: непрыемная статыстыка (22.11.2018)
На пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама абмеркавалі пытанні аховы працы і бяспечнай дзейнасці на прадпрыемствах. Тэма надзвычай важная – гаворка ідзе пра жыццё і здароўе людзей. Чаму на вытворчасці здараюцца трагедыі? Як эфектыўна арганізаваць працу па ахове працы? Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў запатрабаваў дасканала разабрацца ў сітуацыі і прыняць усе меры да яе выпраўлення.
22.11.2018Просмотры: 0

Навінкі сельгастэхнікі — ва ўрочных майстэрнях (21.11.2018)
Сучасны рэсурсны цэнтр па падрыхтоўцы кадраў АПК з'явіўся ў Віцебскай вобласці. Ён дзейнічае на базе Гарадоцкага аграрна-тэхнічнага каледжа. Беларускія вытворцы бязвыплатна аснасцілі ўстанову найноўшымі машынамі і агрэгатамі. Цяпер тут усё па апошнім слове тэхнікі.
21.11.2018Просмотры: 0

Турыстычны комплекс «Лосьвіда» газіфікаваны (20.11.2018)
Завяршыўся чарговы этап рэканструкцыі прафсаюзнага турыстычнага комплексу «Лосьвіда» ў Гарадоцкім раёне. Аздараўленчы цэнтр падключылі да газаправода. У урачыстай цырымоніі запальвання сімвалічнага факела прынялі ўдзел старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў і старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда.
20.11.2018Просмотры: 0

Віталь Воўк правёў прыём грамадзян у Шаркаўшчыне (19.11.2018)
Памочнік Прэзідэнта — інспектар па Віцебскай вобласці Віталь Воўк правёў выязны прыём грамадзян у Шаркаўшчыне. Што абмяркоўвалі з прадстаўніком Адміністрацыі Прэзідэнта мясцовыя жыхары, якія тэмы сталі прыярытэтнымі? Падрабязнасці ў сюжэце ТРК «Віцебск».
19.11.2018Просмотры: 0